Свет2222

Вялікі дэсантны карабель ВМС ЗША накіроўваецца ў Чорнае мора ФОТА

Twitter/U.S. Naval Forces Europe-Africa/U.S. 6th Fleet

У акваторыю Чорнага мора накіроўваецца амерыканскі дэсантны карабель-док «Форт МакГенры» (USS Fort McHenry), паведаміла камандаванне 6-га аператыўнага флоту Ваенна-марскіх сіл ЗША. Зараз гэты баявы карабель праходзіць праліў Дарданэлы.

Камандуючая 6-м аператыўным флотам ВМС ЗША віцэ-адмірал Лайза Франчэці заявіла, што адпраўка «Форта МакГенры» ў Чорнае мора пацвярджае рашучасць ЗША забяспечваць бяспеку Чорнага мора і умацоўвае трывалыя адносіны Амэрыкі з саюзнікамі па НАТА і партнёрамі ў рэгіёне. Таксама такія «руцінныя аперацыі ў Чорным моры» дэманструюць гнуткасць і магчымасці сіл 6-га флоту ЗША, дадала яна.

Карабель з прыблізна 500 амерыканскімі марпехамі на борце забяспечаны докавай камерай для пяці транспартных катараў на паветранай падушцы — яны прызначаны для высадкі марской пяхоты і баявой тэхнікі. Водазмяшчэнне «Форта МакГенры» — 16,1 тысячы тон, а даўжыня карабля — 190 метраў. Ён абсталяваны зенітнай артылерыяй і ракетнай зброяй, перадае vesti.ru.

У адпаведнасці з Канвенцыяй Мантр'ё 1936 года, ваенныя караблі нечарнаморскіх краін могуць знаходзіцца ў акваторыі Чорнага мора не больш за 21 суткі.

«Форт МакГенры» ажыццяўляе пераход праз праліў Дарданэлы ў Чорнае мора ў складзе элементаў 22-й марской экспедыцыйнай групы, паведамляецца ў твітары прэс-службы 6-га флоту ЗША.

Каментары22

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне адарвалі руку ветліваму ліхтару2

Па ўсёй Беларусі быў маштабны тэлекамунікацыйны збой2

Экс-амапаўцу з дачкой за ўдзел у пратэстах далі хатнюю хімію

У Беларусі запускаюць маршрутку на папулярным напрамку. Яна праедзе 350 км і будзе рабіць вялікі круг

Танкеры з газам з ЗША масава мяняюць маршруты і ідуць у Еўропу15

Выйшла на свабоду адвакатка Наталля Буракоўская

Скумбрыя з іголкамі, сала з цвікамі: у Мінску нехта раскідвае небяспечныя прынады для сабак3

Памёр Мікола Лавіцкі1

У Telegram распаўсюджваецца вірус-траян Mamont, які пытаецца: «Гэта ты?»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →