Зміцер Бартосік пераспяваў Ціму Беларускіх і Макса Каржа — новы выпуск Хай Так TV
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2019_01/1-u2acd.jpg.webp)
У новым выпуску Хай Так TV на «Белсаце» знаны бард Зміцер Бартосік пераспяваў «Мокрыя кросы» Цімы і «Аптыміст» Каржа — лепей за арыгіналы.
Таксама глядзіце:
- Сцёбны гараскоп—2019: дармалеі, міліцыёны і апазіярогі.
- Украінамоўны Ленін - цвік сезона!
- Як праз інтэрнэт паскардзіцца на ЖЭС і ДАІ, каб за гэта нічога не было?
Шоу выходзіць на Белсаце ад верасня. Упершыню ў тэлефармаце — пра Беларусь, па-беларуску і без цэнзуры.
Паводле канцэпцыі, Хай Так TV — гэта самы падпольны беларускі тэлеканал, яшчэ больш падпольны, чым Белсат.
Са студыі, якая размяшчаецца «ў невядомым месцы», Хай Так TV штосуботы а 20.30 пірацкім чынам урываецца на эфірныя хвалі Белсата.
А трое ягоных вядоўцаў — смелыя і бескампрамісныя Сева Сцебурака, Дзмітры Есяневіч і Яўген Барышнікаў — каментуюць беларускую рэчаіснасць цалкам па-новаму: праз давядзенне да поўнага абсурду.
У кожным выпуску — скетчы, рэпартажы ды апытанкі, абмеркаване навінаў і размова з госцем.
У сакрэтную студыю падпольнага ТБ прыходзяць беларускія зоркі — тут былі Віктар Марціновіч, Адам Глобус, Паліна Рэспубліка, Павел Харланчук, а таксама многія іншыя. І ніхто з гасцей не ведае, да чаго іх змусяць вядоўцы ў эфіры.
Каментары