Смяротная аўтамабільная аварыя з удзелам кіроўцы-беларуса адбылася ўвечары 5 студзеня, перадае пракуратура Пензенскай вобласці.
На тэрыторыі Макшанскага раёна легкавы аўтамабіль занесла, і ён сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем «Вольва» з Рэспублікі Беларусь, які рухаўся ў сустрэчным напрамку.
Загінулі мясцовы 51-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля і яго 48-гадовая пасажырка.
Каментары