Навука і тэхналогіі99

Што рабіць, калі «Белтэлекам» паведаміў пра «аўтаматычнае» падключэнне платнага антывіруса

Фота: pixabay.com

Абанент «Белтэлекама» з Навагрудка атрымаў у канцы снежня па пошце незвычайнае паведамленне, піша 42.TUT.BY.

У паведамленні гаварылася, што з камп'ютара абанента рассылаецца спам. Каб гэтага пазбегнуць, апэратар падключыў антывірус «Лабараторыі Касперскага». У лісце напісана: падключэнне паслугі бясплатнае, са 100%-й зніжкай на месяц. А ніжэй: пасля заканчэння месяца — поўная аплата.

Паслуга каштуе 16 капеек на суткі, або 58,4 рубля на год для аднаго камп'ютара. 

«З 20 снежня адбудзецца аўтаматычнае бясплатнае падключэнне паслугі, — гаворыцца ў паведамленні. — Калі вас не зацікавіла гэтая прапанова, просім вас да 19 снежня патэлефанаваць у сэрвісны цэнтр або адправіць паведамленне на e-mail».

Фота даслаў чытач.

«Чаму раённы вузел электрасувязі вырашыў самавольна заняцца навязваннем дадатковых паслуг — незразумела, — разважае чытач TUT.BY, які даслаў здымак ліста ў рэдакцыю. — У лісце не гаворыцца пра існаванне альтэрнатыўных антывірусных рашэнняў, пра тое, што гэта рашэнне можа быць набыта самастойна, і гэтак далей».

Да таго ж аператар можа зачыніць абанентам-спамерам 25-ы порт пратаколу TCP/IP (яго выкарыстоўваюць для перасылкі паштовых паведамленняў у выглядзе незашыфраванага тэксту). Калі зрабіць гэта, спам не будзе рассылацца — нават без платных антывірусаў.

«Белтэлекам» у каментары падкрэслівае: 25-ы порт абанентам-спамерам закрываюць прымусова.

«Беручы пад увагу той факт, што ў большасці выпадкаў spam-рассылка ажыццяўляецца без ведама абанента з заражанага камп'ютара, менавіта тым карыстальнікам, чый 25-й порт быў зачынены, і дасылаецца прапанова падключыць паслугу «Антывірусная абарона» ЗАТ «Лабараторыя Касперскага»», — гаворыцца ў каментары аператара.

Аператар сцвярджае: абаненту прадстаўляецца магчымасць адмовіцца ад падключэння паслугі. Пры гэтым абанент паведамляе вузлу электрасувязі званком па тэлефоне ці адпраўкай паведамлення па электроннай пошце.

Пасля заканчэння акцыйнага перыяду абанент таксама мае магчымасць адмовіцца ад карыстання паслугай. Адмову можна аформіць у сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам», асабістым кабінеце карыстальніка або ў дадатку «Мой Белтэлекам».

Каментары9

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам2

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Усе навіны →
Усе навіны

Пажар на папулярным гарналыжным курорце ў Турцыі: ужо 76 загінулых

Трамп памілаваў чалавека, які адбывае пажыццёвае1

Шэйман расказаў пра Лукашэнку нявыдуманую гісторыю, пра якую нельга маўчаць. Навумчык: «Поўная ахінея»12

«Ускрылася кансерва: Ілан Маск — тыповы БЧБшнік!» Найлепшыя мемы пра інаўгурацыю Трампа ад беларусаў і іншых4

Ізраіль прапанаваў перадаць Украіне расійскую зброю, захопленую ў «Хезбалы» ў Ліване1

У Лепелі за «экстрэмізм» судзілі жанчыну, якая служыць у войску2

Трамп можа прывесці Пуціна да краху нават без вайны. Трэба толькі не даваць палёгкаў па нафце11

«Карабель ганьбы». Адзіны авіяносец Пуціна не могуць адрамантаваць трэці год запар3

У Мінску хутка з'явяцца вуліцы Грамыкі і Бацькі Міная9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам2

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Галоўнае
Усе навіны →