Здарэнні

У гомельскім аэрапорце загінулі 87 коз, якія ляцелі ў Казахстан

У гомельскім аэрапорце пры дазапраўцы грузавога самалёта загінулі 87 коз. Жывёлаў перавозілі ў Казахстан з Эўропы, паведамляе «Радыё Свабода».

Усяго ў грузавым самалёце было 300 коз. Перавозіла іх беларуская авіякампанія «РубіСтар».

«Козы былі разьмешчаныя ў драўляных клетках у два паверхі. Пры пасадцы самалёта для дазапраўкі драўляныя канструкцыі ня вытрымалі. Козы, якія былі на другім паверсе, падушылі тых, якія былі ніжэй», — паведаміла Свабодзе інфармаваная крыніца.

87 коз загінулі, паводле вэтэрынарных нормаў іх спалілі. Жывых, у тым ліку і пакалечаных, павезьлі ў Казахстан аўтамабільным транспартам.

Памочнік генэральнага дырэктара кампаніі «Белаэранавігацыя» Алег Казючыц пацьвердзіў Свабодзе, што інцыдэнт з козамі сапраўды быў.

«Штосьці было. Наколькі я ведаю, перавозчык нетрывала замацаваў клеткі, і яны ўпалі пры пасадцы. Магчыма, перавозчык памыліўся, магчыма, тыя людзі, што замацоўвалі, вінаватыя. Дакладна колькі коз загінула, ня ведаю, не магу назваць дакладную колькасьць. Але інцыдэнт быў. Так здарылася, што паробіш… Жывёлаў шкада, канечне. Але ня трэба казытаць нэрвы людзям, лішні раз бударажыць… Ну так, адбылося…»

Дырэктар аэрапорту «Гомель» Павал Навасёлаў сказаў Свабодзе, што гомельскі аэрапорт да інцыдэнту дачыненьня ня мае. І параіў зьвярнуцца ў авіякампанію «РубіСтар».

«РубіСтар зьяўляецца перавозчыкам, яны выконвалі гэты рэйс. Няхай яны даюць інфармацыю», — сказаў Навасёлаў.

Ва ўнітарным прадпрыемстве «РубіСтар» здарэньнем з козамі займаўся эканаміст Аляксандар Марозька, гэта пацьвердзілі супрацоўнікі бухгальтэрыі. Аднак ён адмовіўся распавесьці падрабязнасьці, параіўшы Свабодзе зьвярнуцца з афіцыйным пісьмовым запытам да кіраўніцтва ўнітарнага прадпрыемства «РубіСтар».

Каментары

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію26

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію

Усе навіны →
Усе навіны

Вольга Такарчук пра развод і былога мужа: Ён не ведаў, што мы ўцякаем, для яго гэта быў шок5

Сергеенка: Мінску паступіла запрашэнне ўзяць удзел у назіранні за выбарамі ў ЗША3

Намесніцу кіраўніка Талачынскага райвыканкама судзяць за хабар. Пагражае да 15 гадоў3

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося39

Барацьба оркаў за мірнае неба і душныя эльфы. Што паказалі ў новым сезоне «Пярсцёнкаў улады»1

Венгрыя заявіла, што дамовілася пра транзіт расійскай нафты праз Беларусь і Украіну2

Вялікі пажар у Вялікіх Аўцюках патушылі

Такарчук згадала жахлівую гісторыю насілля ў сям'і, якая скончылася забойствам4

«Го абмен!» На змену бонсцікам прыйшло новае шаленства калекцыянавання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію26

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію

Галоўнае
Усе навіны →