Пад яго кіраўніцтвам у ВНУ будзе працаваць і Марыяна Шчоткіна, паведамляе «Беларускі партызан».
Былы міністр абароны, былы кіраўнік Савета бяспекі, былы кіраўнік Дзяржпагранкамітэта, генерал-палкоўнік, доктар палітычных і кандыдат сацыялагічных навук Леанід Мальцаў нядаўна ўзначаліў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.
Да нядаўняга часу Мальцаў быў прарэктарам па інавацыйнай рабоце і навуцы ў міжнародным універсітэце МІПСА.
Але Мальцаў — не адзіны генерал, які нядаўна перайшоў з МІПСА ў Акадэмію кіравання. Былы рэктар МІПСА, доктар юрыдычных навук генерал-маёр Станіслаў Князеў зараз таксама працуе ў Акадэміі кіравання. Ён кіруе НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання.
Князеў не ўпершыню прыйшоў у ВНУ, якая фактычна прама падпарадкоўваецца прэзідэнту — з 2003 па 2007 гады ён быў рэктарам Акадэміі кіравання.
У лістападзе гэтага года Станіславу Князеву споўніцца 71 год, а Леаніду Мальцаву — 70.
Каментары