Мабільны аператар паведаміў пра павышэнне цэн на свае тарыфы. Новыя ўмовы пачнуць дзейнічаць з 15 студзеня 2019 года.
У абодвух тарыфах лінейкі «Голас» стане на 50 хвілін у іншыя сеткі больш. Пры гэтым абаненцкая плата складзе для тарыфу «Голас 1» — 5,9 руб./мес., для «Голас 2» — 8,9 руб./мес.
У тарыфах лінейкі «Шэйк» стане больш і хвілін, і інтэрнэту. Напрыклад,
«Шэйк 3» будзе ўключаць 8 ГБ замест ранейшых 3 ГБ.
«Шэйк 1» — 300 хвілін і 4 ГБ, кошт 11,9 руб./мес.
«Шэйк 2» — 400 хвілін і 6 ГБ, кошт 15,9 руб./мес.
«Шэйк 3» — 600 хвілін і 8 ГБ, кошт 17,9 руб./мес.
Тарыф «Шэйк 4» закрываецца.
Тарыфы «Сям'я 1» і «Сям'я 2» будуць перайменаваныя ў тарыфы «Разам 1» і «Разам 2» адпаведна. У кожным з іх павялічыцца колькасць хвілін і інтэрнэту, абаненцкая плата таксама вырасце:
«Разам 1» — 800 хвілін і 8 ГБ, кошт 19,9 руб./мес.
«Разам 2» — 1200 хвілін і 12 ГБ, кошт 29,9 руб./мес.
Тарыфны план «Сям'я 3» будзе перайменаваны ў тарыф «Разам 3» і закрыты для новых падключэнняў.
Абаненцкая плата на тарыфе «Мульцінэт» складзе 19,9 руб./мес., астатнія ўмовы застануцца без зменаў.
На «йо1200» стане ўдвая больш інтэрнэту — 300 МБ, колькасць хвілін у іншыя сеткі павялічыцца да 8. Абаненцкая плата складзе 0,50 рублёў.
На тарыфах «йо600», «Свабодны life:)», «life:) S», «L» (са смартфонам) абаненцкая плата павысіцца на суму ад 2 капеек да 2 рублёў. Умовы гэтых тарыфаў застануцца ранейшымі.
Тарыфныя планы «Лайт», «L», «XL», «XXL», «life:) M», «life:) L» і «life:) Unlim» будуць закрытыя.
Зменіцца кошт інтэрнэт-пакетаў на месяц, тыдзень і суткі.
Каментары