Свет1818

Цэнтральны вакзал у Варшаве будзе насіць імя беларуска-польскага кампазітара Станіслава Манюшкі

Фота з Wikimedia

З 5 студзеня Цэнтральны чыгуначны вакзал у Варшаве будзе насіць імя Станіслава Манюшкі, піша kp.by.

Ініцыятыву прасунулі прадстаўнікі Таварыства аматараў музыкі Манюшкі, перадае польскае Radio Zet. Ідэю агучылі яшчэ чатыры гады таму, але да рэалізацыі дайшла толькі цяпер.

2019 год сенат Польшчы аб'явіў годам Манюшкі — у гонар 200-годдзя з дня нараджэння вялікага кампазітара.

Станіслаў Манюшка нарадзіўся ў 1819 годзе ў фальварку Убель пад Мінскам (сучасны Чэрвеньскі раён), потым пераехаў з бацькамі ў Мінск. У сталіцы захаваўся дом, дзе жыла яго сям'я, і ​​гімназія, у якой вучыўся будучы вялікі музыкант.

Станіслаў Манюшка — адзін з пачынальнікаў беларускай оперы. Ён разам з Дуніным-Марцінкевічам у 1852 годзе напісаў оперу «Сельская ідылія» на беларускай мове.

Помнік Манюшку і Дуніну-Марцінкевічу стаіць на плошчы Свабоды ў цэнтры Мінска.

Каментары18

Падае курс даляра — чаму так?6

Падае курс даляра — чаму так?

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, ці мае прэзідэнцкія амбіцыі6

«Дачка Мара плакала ад гора». У Маладзечне дружалюбны лабрадор нечакана для ўсіх з'еў нутрыю Капібару — усеагульную любіміцу9

Золатавалютныя рэзервы Польшчы перавысілі рэкордныя $200 мільярдаў7

Хто такі Вадзім Красікаў, у якім так зацікаўленая Расія?1

У Калужскай вобласці пацярпеў крушэнне верталёт Мі-28, экіпаж загінуў2

Самае позняе рашэнне VAR у гісторыі. Гол Аргенціны на Алімпіядзе адмянілі толькі праз дзве гадзіны2

Хто той хлопец, які падарваў расійскага афіцэра ў Маскве і быў арыштаваны ў Турцыі6

Джо Байдэн: Я перадаю эстафету новаму пакаленню2

«Раптам не прыйшоў на працу, а праз пару дзён яго затрымалі». Новыя падрабязнасці пра немца, прысуджанага да расстрэлу ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падае курс даляра — чаму так?6

Падае курс даляра — чаму так?

Галоўнае
Усе навіны →