Самая высокааплатная мадэль у свеце апублікавала вельмі арыгінальнае ФОТА з зімовага адпачынку
Кендал Джэнэр сустракае Новы год на амерыканскім гарналыжным курорце Аспен. На радасць сваім падпісчыкам 23-гадовая мадэль і тэлезорка апублікавала арыгінальную фатаграфію з адпачынку.

Фота з інстаграма Кендал Джэнер
На здымку Кендал пазіруе ў гурбе снегу на фоне заснежаных ёлак у лыжных ботах, вушанцы, цёмных акулярах і маленечкім ружовым бікіні з кубкам нейкага напою ў руцэ.
— Вельмі [мякка кажучы — НН] халодна! - падпісала яна фота.
У Аспен сабралася амаль уся радня Кендал: зводная сястра Кім Кардаш'ян з мужам Канье Уэстам і трыма дзецьмі, Кортні Кардаш'ян з дзецьмі і былым мужам Скотам Дзісікам і яго цяперашняй сяброўкай Сафіяй Рычы, а таксама Хлое Кардаш'ян з дачкой.
-
Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў
-
«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай
-
«Ужо назбірала гарэм з арабаў і туркаў, але які сэнс?» Беларуска пра тое, як шукае мужа на сайтах знаёмстваў
Каментары