23 снежня 2018 года у бабруйскiм тайм-клубе «1387» адбылася творчая вечарына, прысвечаная 30-годдзю першага канцэрта «Бі-2» у Бабруйску (гурт у той час называўся «Братья по оружию»).
Бабруйчане — прыхiльнiкi гурта — такiм чынам вырашылi выказаць сваю павагу i захапленне творчасцю знакамiтага беларускага калектыву.
Сярод выканаўцаў вылучылася творчая група Цэнтра падтрымкi сям'i «Пакровы», якая выканала кавер-версiю песнi «Скользкие улицы» на беларускай мове (пераклад Змiтра Цярэнцьева).
Цяпер і вы можаце заспяваць вядомы хіт гурта па-беларуску.
КОЎЗКІЯ ВУЛІЦЫ
Паветра зіхціць — і проста паверыць:
Лопне, як мыльная бурбалка, жудасны сон.
Успыхне ўнутры, але не сагрэе,
Сэрца пакіне пустым чароўны агонь.
Прыпеў:
Коўзкія вуліцы, іншамаркі цалуюцца.
Каханне параніла крылы свае.
Хвіліны адзначаны сустрэчамі нашымі,
Ды ніхто не адкажа, што будзе далей.
Плавіцца лёд у руках аксамітных
Кароткая ноч растае, быццам лёгкі дымок.
Час праміне, але незабыўна.
Прэч усе сумневы! — наперадзе мноства дарог.
На стрэлках скрыжаваннi
За далягляд сягаюць,
Гарады, як здані,
На краі зямлі.
Каментары