Улада4646

Галоўны рэдактар «Эхо Москвы»: Я дапускаю стварэнне адзінай дзяржавы паміж Беларуссю і Расіяй цягам 3—4 гадоў

Пра гэта галоўны рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў заявіў падчас аднаго з эфіраў, адказваючы на пытанне слухача, ці магчыма і якім чынам падаўжэнне тэрмінаў кіравання Пуціна.

«Адзін з варыянтаў падаўжэння паўнамоцтваў, як кіраўніка дзяржавы Уладзіміра Пуціна з'яўляецца аб'яднанне, анексія, далучэнне, саюз з Рэспублікай Беларусь. Гэта адзін з варыянтаў. Магчымыя і іншыя», — мяркуе Венядзіктаў.

На думку журналіста, проста так субсідаваць брацкую дзяржаву расійскі ўрад ужо проста не не жадае, а не можа. І за субсідыі трэба чымсьці расплачвацца.

«Чым Беларусь можа расплачвацца? Суверэнітэтам, напрыклад. І ў гэтым сэнсе, калі гэта ўсё злучаецца, скручваецца такім чынам, то я дапускаю магчымасць стварэння адзінай дзяржавы, адзінага гаспадара на працягу 3-4 гадоў. Ну, глядзіце. У 21-м годзе ў нас выбары ў Дзярждуму. А чаму адначасова не правесці па адзіных правілах выбары ў парламент саюзнай дзяржавы, ужо не складзены дэлегацыямі, а выбарамі. І пачаць не з адзінага прэзідэнта, а з адзінага парламента, напрыклад. У 21-м. Вось табе, калі ласка».

Лукашэнка ў гэтым выпадку можа заняць пасаду віцэ-прэзідэнта, старшыні Рады бяспекі. Або пенсіянера ў Крыме, жартуе Венядзіктаў.

«Уладзімір Уладзіміравіч, пачынаючы з 2008 года, увайшоў у ролю інтэгратара. Аднаўляльніка рускага свету. Расійскай імперыі.

 Зноў-такі ў яго разуменні, наколькі я разумею, няма ніякага асобнага беларускага, калі няма асобнага ўкраінскага народа, то няма ніякага беларускага народа. Адзіны народ.

Не будзем называць, які ён, адзіны. Вось ён адзіны народ. Ён падзелены народ. Як Нямеччына была, дзе ён служыў у ГДР, падзеленыя народы. Вось ён падзелены гістарычна і несправядліва. І ён увайшоў у ролю інтэгратара. І гэта справядліва. Я проста гэта слова згадваў яшчэ да слова «інтэграцыя». Гэта першае. Вось як Крым. Беларусь — гэта Крым. Несправядліва, але так атрымалася. Але несправядліва. Ну, цяпер будзе справядліва. Па-першае, аднаўленне справядлівасці. Па-другое, гэта адкрывае вароты для маніпуляцыі з палітычнай сістэмай для падаўжэння паўнамоцтваў. Па-трэцяе, рускі свет аднаўляецца», — мяркуе Венядзіктаў.

Каментары46

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі37

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Усе навіны →
Усе навіны

«Педагог-псіхолаг была на працы ў стане алкагольнага ап'янення». У Мінскім раёне выхаванка дзіцячай вёскі скончыла жыццё самагубствам6

Вядомая беларуская бізнэсвумэн — і жонка праўладнага блогера-мільённіка — шукае арандатараў для свайго катэджу. Кошт ваў!30

Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром NATO8

На знешнім кальцы МКАД утварыўся значны затор: ад Малінаўкі да Чыжоўкі

«ЗАГС быў супраць, але мы даказалі». Жыхары Мінска далі дзіцяці імя, якое палічылі трайным1

«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай25

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку5

Памёр Віктар Гардзей1

Суд прыпыніў адзін з указаў Дональда Трампа як неканстытуцыйны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі37

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Галоўнае
Усе навіны →