Міністэрства абароны Расіі апублікавала відэакадры пуску ракеты комплексу Авангард з гіпергукавым крылатым баявым блокам.
Як паведамілі ў расійскім вайсковым ведамстве, тэставы пуск адбыўся з пазіцыйнага раёна Дамбароўскі Арэнбургскай вобласці. Ракета паразіла ўмоўную цэль на палігоне Кура ў Камчацкім краі.
Авангард — расійскі рухомы грунтавы ракетны комплекс стратэгічнага прызначэння з міжкантынентальнай балістычнай ракетай і з кіраванымі баявымі блокамі для прарыву супрацьракетнай абароны ўмоўнага праціўніка.
Каментары