У цэнтры Мінска запрацаваў яшчэ адзін навагодні кірмаш. «Вялiкi Гасцiны Двор» адкрыўся на плошчы Свабоды і будзе прымаць гасцей кожны дзень да 5 студзеня з абеду і да 23.00. Як гэта выглядае і што колькі каштуе — у аглядзе AFISHA.TUT.BY.
У такім фармаце кірмаш на плошчы Свабоды праходзіць упершыню. Гэта прыватна-дзяржаўная ініцыятыва, таму на змену ананімным палаткам з шашлыкамі і аднатыпнымі напоямі прыйшоў сапраўдны фудкорт. Тыя, хто бываў на летніх фестывалях каля Ратушы, зразумеюць, пра што гаворка.
У асноўных лакацыях Верхняга горада размясціліся фірмовыя домікі з падсветленымі драўлянымі фігурамі зверху. А ў іх — усе ўдзельнікі фудкорта: ад кавярні Sorso di Espresso да бараў Malt&Hops і «Клумба», ад «Сушы вёслы» да Pita Nova, ад BulbaFrites да Youfood — і далей па спісе. У вечаровым святле ўсё сапраўды выглядае ўтульна і па-еўрапейску.
Цэны — таксама аналагічныя тым, што былі летам на фестывалях. Гарачая кукуруза — 3 рублі 50 капеек, кава — ад 2 рублёў 50 капеек да 5 рублёў, гарбата — да 4 рублёў, сагравальныя алкагольныя напоі — ад 4 да 5 рублёў, піты — па 6 рублёў, імбірны пернікі, зефір і шакалад ручной работы — 2 рублі 50 капеек.
Прадаюць у Верхнім горадзе і сувеніры, там жа размясціліся фірмовыя пункты беларускіх крамаў (напрыклад, Mark Formelle). А яшчэ адкрыўся ёлачны базар.
І кожны дзень абяцаюць жывую музыку.
Папярэдні расклад музыкаў выглядае так:
25 снежня
18.45 — Smart Dance (цэнтр сучаснай харэаграфіі)
19.00 — Minsk Improvisers Orchestra (вольная імправізацыя)
21.00 — «Маланка Аркестр» (джыпсі-ска-дыска)
22.00 — ансамбль валторнаў Вялікага тэатра Беларусі «Золата Рэйна»
26 снежня
19.30 — Вялікі Калядны спеўны сход з гуртом «Гаманіна»
21.00 — танцавальны сэт ад капэлы «Колісьнія»
22.00 — Мікіта Hodas (удзельнік шоў «Песні» на ТНТ)
27 снежня
18.00 — майстар-клас музычнай качалкі FASOL
19.30 — «Маланка Аркестр» (джыпсі-ска-дыска)
21.00 — = GT = (блюз)
22.00 — ансамбль валторнаў Вялікага тэатра Беларусі «Золата Рэйна»
28 снежня
19.00 — Minsk Improvisers Orchestra (вольная імправізацыя)
19.45 — «Дударскi клуб»
21.00 — Navi band (поп-музыка)
22.00 — Аня Жданава (інды-поп музыка)
29 снежня
18.00 — Delay Sound System (вініл-сэт)
21.30 — Лера Яскевіч (выкананне ўласных песень і кавераў)
22.00 — Dzivasil (этна-эмбіент)
30 снежня
21.00 — Delay Sound System (вініл-сэт)
31 снежня
18.00 — Delay Sound System (вініл-сэт)
21.00 — Dee Tree (соўл-джаз)
22.00 — Klaxons Brass (брас-ансамбль)
1 студзеня
18.00 — Delay Sound System (вініл-сэт)
2 студзеня
18.00 — танцавальны сход з любанскімі музыкамі і танцамі ад Сяргея Выскваркі
19.30 — праект «Калядныя песні пад гуслі» Алесь Чумакоў (Стары Ольса) і Таццяна Ячная (Апошні Шылінг).
21.00 — Мікіта Hodas (удзельнік шоу «Песні» на ТНТ)
3 студзеня
19.00 — Калядны спеўны сход 2019
21.00 — Shaman Jungle (этна-эмбіент)
4 студзеня
19.30 — Intelligency (электронная live-музыка)
21.00 — =GT= (блюз)
22.00 — Ніна Смірнова (выкананне ўласных песень і кавераў)
5 студзеня
19.30 — Oili (індзі-поп)
21.00 — Ніна Смірнова (поп-музыка)
22.00 — Dzivasil (этна-эмбіент).
Каментары