Ад сёння можна падаваць дакументы на атрыманне шэнгенскай візы.
12 снежня Швейцарыя афіцыйна далучаецца да шэнгенскай бязвізавай прасторы.Як паведамілі БелаПАН у консульскім аддзеле швейцарскага пасольства, пачынаючы з 12 снежня можна падаваць дакументы на атрыманне шэнгенскай візы.
Швейцарыя стала 25-м членам Шэнгенскай зоны. Традыцыйна нейтральная, яна будзе трэцяй пасля Нарвегіі і Ісландыі дзяржавай, якая далучылася да Шэнгена, не з'яўляючыся членам Еўрасаюза.
Усе ўдзельнікі Шэнгенскага пагаднення маюць доступ да агульнай базы паліцэйскіх звестак аб асобах, падазроных ва ўчыненні крымінальных злачынстваў, а таксама аб нумарах выкрадзеных аўтамабіляў.
Каментары