Паліцыя Італіі правяла 4 снежня спецаперацыю супраць сіцылійскай мафіі, падчас якой у Палерма былі затрыманыя 46 сябраў «Коза Ностры», паведамляе ANSA. Сярод іх - новы кіраўнік злачыннай групоўкі, 80-гадовы Сэціміна Мінеа.
Затрыманыя падазраюцца ў вымагальніцтве, падпалах і нападах, заявіў міністр унутраных спраў краіны Матэа Сальвіні.
Мінеа афіцыйна працуе ювелірам. Ён лічыцца пераемнікам былога кіраўніка «Коза Ностры» Сальваторэ «Тота» Рыіны, які памёр у лістападзе 2017 года ў турме, дзе адбываў 26 пажыццёвых тэрмінаў.
Каментары