Спявачка Сафія Ратару адмяніла ўсе канцэрты ў Расіі
Упершыню за 43 гады спявачка не ўдзельнічала ў здымках перадачы «Песня года».
Прычыны адмовы патлумачыў канцэртны дырэктар спявачкі Сяргей Лаўроў. Паводле яго слоў, спявачка вырашылася на гэта, каб не правакаваць суайчыннікаў.
У дзень, калі павінны былі адбыцца здымкі перадачы, 1 снежня, стала вядома аб увядзенні ва Украіне ваеннага становішча.
У выніку спявачка вырашыла не абмежавацца адной «Песняй года», а адмяніла ўсе канцэрты і карпаратывы аж да канца снежня.
Па словах яе канцэртнага дырэктара, за кожны выступ яна атрымала б ад 50 тысяч еўра, але спявачка не хоча, каб палітыка адбілася на яе сям'і.
На фан-сайтах артысткі ёсць інфармацыя, што Ратару, аднак, паўдзельнічала ў здымках навагодняй перадачы для тэлеканала «Украіна».
Каментары