Здароўе22

З самага пякучага рэчыва ў свеце зробяць болесуцішальны сродак

Навукоўцы адзначаюць, што паводле сваіх уласцівасцяў яго эфект будзе супастаўны з наймацнейшымі сінтэтычнымі рэчывамі.

Фота: flickr/Mark Mauno.

Амерыканскія навукоўцы распрацоўваюць наймацнейшы болесуцішальны сродак, асновай для якога можа стаць самае вострае рэчыва ў свеце. Яно знаходзіцца ў расліне Euphorbia resinifera (смаляны малачай), што расце ў Марока. Як піша Wired, амерыканскія медыкі зразумелі, як выкарыстоўваць унікальную расліну для медыцынскіх мэтаў.

Даследчыкі высветлілі, што рэсініфератаксін, які ёсць у расліне, можа стаць асновай для эфектыўнага болесуцішальнага, здольнага блакаваць адчувальнасць нервовых канчаткаў аналагічна марфіну. Унікальныя здольнасці расліне надае яе вастрыня — яна ў 4,5 млн разоў вастрэй за перац халапеньа. Даследчыкі ўжо пратэсціравалі новы прэпарат на сабаках з артрытам і высветлілі, што выкарыстанне рэчыва дазваляе паскорыць аднаўленне пасля аперацый, бо аказвае агульны супрацьзапаленчы эфект.

Даследнікі адзначаюць, што яго «пякучасць» дасягае 16 млрд адзінак па міжнароднай шкале пякучасці Сковіла, гэта ў 10 тысяч разоў больш, чым самы востры перац «каралінскі жнец». Рэсініфератаксін не забівае ўсе нервовыя канчаткі запар, а толькі блакуе некаторыя рэцэптары TRPV1, якія адказваюць за боль і адчувальнасць да трапляння іншародных цел.

Зараз навукоўцам трэба высветліць, ці можна замясціць рэсініфератаксінам іншыя болесуцішальныя, у тым ліку і апіёіды, што выкарыстоўваюць для ўвядзення цяжка хворым пацыентам з анкалогіяй. Адметнай рысай рэсініфератаксіна пры судакрананні з нервовай клеткай TRPV1 з'яўляецца здольнасць адкрываць адмысловы канал, па якім ўнутр дастаўляецца вялікая колькасць кальцыя, што адключае нервовае заканчэнне.

Іншыя нервовыя клеткі RTX не пашкоджвае - за кошт гэтага медыкі плануюць выкарыстоўваць яго лакальна, пры неабходнасці толькі для пэўных органаў або частак цела. Адзначаецца, што накіраваная ін'екцыя такога рэчыва, напрыклад у калена хворага артрытам пацыента, можа надоўга адключыць боль, захоўваючы агульную адчувальнасць і здольнасць перасоўвацца.

Каментары2

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек9

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

На расійскага ваеннага блогера «Трынаццатага» завялі крымінальную справу2

Бягуха Ціманоўская гатовая судзіцца з былым мужам за 33000 даляраў і пагражае пазбавіць яго грамадзянства15

Матацыкліст разагнаўся да 199 км/г і збіў дзіця на пераходзе. Падрабязнасці жахлівага ДТЗ пад Кобрынам12

«Калі б не было гэтай аперацыі — то і справы б не было». Беларуска расказала, як на яе напалі ў польскай Лодзі40

600 дзён як нічога не чуваць пра Марыю Калеснікаву9

Пуцінскі «гандляр смерцю» вярнуўся ў бізнэс11

Суд у «ДНР» завочна прысудзіў беларускага добраахвотніка Яна Дзюрбейку да 14 гадоў калоніі

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ13

«Усё цела было ў парэзах». Вязень з «Воўчых нор» расказаў пра Сцяпана Латыпава3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек9

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →