Здарэнні2727

Бацька хлопца, у забойстве якога падазраюць студэнта з Азербайджана: Ён не раз пагражаў майму сыну

Хлопца, у забойстве якога падазраюць студэнта сталічнай ВНУ, завуць Аляксей Крывашэй. Ён працаваў слесарам на прадпрыемстве «Мінгаз». Трагедыя, кажуць, адбылася з-за дзяўчыны, паведамляе Tut.by.

Лёшу быў 21 год. Ён працаваў слесарам. Фота са старонкі Аляксея «Укантакце».

Увечары 12 лістапада ў Мінску забілі 21-гадовага Аляксея Крывашэя. Паводле Следчага камітэта, студэнт, якога падазраюць, параніў яго наўмысна. Ад атрыманых траўм хлопец памёр у бальніцы.

— У аўторак раніцай на ўваходзе ў будынак з'явіўся аркуш, што «Мінгаз» смуткуе з нагоды трагічнай смерці слесара Аляксея Крывашэя, — паведаміў у рэдакцыю адзін з чытачоў.

У аб'яве напісана, што ў гібелі слесара па абслугоўванні і рамонту знешніх газаправодаў падазраецца студэнт 2-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

«У пятніцу, ідучы з працы, Лёша абараніў дзяўчыну (студэнтку 1 курса гэтай акадэміі), якую акружылі 8 хлопцаў (…), — напісана ў аркушы. — У панядзелак прыйшоў з пабоямі на твары. На працягу дня атрымліваў паведамленні з пагрозамі, вечарам была прызначаная сустрэча».

Студэнты Акадэміі авіяцыі пацвярджаюць, што аднаго з курсантаў затрымалі. Яго завуць Рустам, у Беларусь ён прыехаў з Азербайджана.

Аляксей, распавядаюць на прадпрыемстве, скончыў ПТВ, адслужыў у арміі і ўжо год працаваў у іх.

— Добры, працавіты хлопец, — кажа пра яго калега. — Калі прасілі папрацаваць звышурочна — працаваў. Спіртнога ў рот не браў, займаўся спортам. Раніцай [у панядзелак] ён прыйшоў, у яго былі сінякі. Калі я спытаў, што здарылася, сказаў сябру дапамог. Як? Я не ведаю. Хлопец спортам займаецца, я не стаў удакладняць.

У сераду Аляксея пахавалі. Яго бацька Віталь распавядае, што канфлікт паміж хлопцамі паўстаў з-за дзяўчыны, якую «Лёша кахаў усёй душой і сэрцам».

— Мне складана сказаць, колькі яны сустракаліся, але сын не збіраўся яе нікому аддаваць, — працягвае Віталь Крывашэй.

Дзяўчыне сімпатызаваў, мабыць, і Рустам. Паводле бацькі, канфлікт паміж хлопцамі працягваўся «не дзень, не два».

— Рустам не раз пагражаў Лёшу ў інтэрнэце. Пісаў: заб'е, зарэжа. З сябрамі прыязджаў да Лёшы дадому, на дачу. Але было так: пабіліся — разбегліся, — апісвае гэтыя падзеі Віталь. — Самая вялікая памылка сына, што ён нічога нам не казаў. Сам разбіраўся са сваімі праблемамі. Толькі ўчора мы пра ўсе даведаліся ад яго сяброў.

Пра трагедыю Віталь распавядае няшмат. Усе, кажа, адбывалася недалёка ад Акадэміі авіяцыі. Студэнт запрасіў Аляксея на размову.

— А ў выніку Рустам сабраў табун. Лёша прыйшоў з двума сябрамі, — бацьку складана стрымаць слёзы. — Яны адгарадзілі сяброў ад Лёшы і накінуліся на сына. Білі нагамі, рукамі, потым парнулі заточкай.

Усё гэта адбывалася недалёка ад 10-й гарадской клінічнай бальніцы. Пасля бойкі сябры на руках занеслі Лёшу ў машыну і адвезлі да лекараў.

— Ён памёр ад страты крыві, — з цяжкасцю гаворыць бацька.

Па словах Арцёма Шагідэвіча, рэктара Акадэміі авіяцыі, у сераду Рустама на занятках няма. Зараз, кажа суразмоўца, яны звязваюцца з яго роднымі, каб высветліць, дзе ён і што з ім.

Інфармацыю пра тое, што надзвычайнае здарэнне адбылося на тэрыторыі акадэміі, рэктар называе няпраўдай.

Чытайце таксама: Затрыманы азербайджанскі студэнт з Акадэміі авіяцыі: яго падазраюць у забойстве беларуса

Каментары27

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Адчуюць на сабе не толькі чаўнакі і перагоншчыкі. Як новыя абмежаванні ад ЕС адаб'юцца на простых беларусах15

Маркаў заклікаў замясціць YouTube, Telegram, Instagram і TikTok беларуска-расійскімі сацсеткамі13

Абноўлены «Белсат» спыніць вяшчанне праз спадарожнік?13

З міжнароднай версіі «Яндэкс Картаў» прыбралі беларускую мову9

У цэнтры Мінска з'явілася астуджальная арка ВІДЭА

Пад Масквой разбіўся пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet-1009

Мінулая ноч у Мінску была «агурковай». Гэта як?2

Джэніфер Лопес і Бэн Афлек выставілі на продаж шыкоўны асабняк у Беверлі-Хілз ФОТЫ1

Вядомы беларускі арбітр апынуўся за кратамі за стварэнне «экстрэмісцкага» чата1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць

Галоўнае
Усе навіны →