Сёлетні ўраджай яблыкаў сапраўды ўражвае. Гаспадары, відаць, наставілі варэнняў, кампотаў, напяклі шарлотак. А тым, што засталося, можна пачаставаць усіх ахвотных.

Пакеты з яблыкамі і з запрашэннем частавацца пачалі з’яўляцца на вуліцах Вілейкі некалькі дзён таму.

— Апошні раз бачыла пакеты каля трэцяй школы, — кажа жыхарка Вілейкі, актывістка Вольга Шляпо. — Нядаўна былі і на цэнтральнай плошчы горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?