Ежа4545

Па рэцэпце матулі: сакавітыя фаршыраваныя перцы

Надыходзіць Дзень маці, і, канечне, нам хочацца падарыць сваім матулям нешта класнае. Можа, новы шалік, патэльню ці яшчэ што-небудзь? Насамрэч, галоўны падарунак для нашых матуль — гэта калі мы прыязджаем у госці, сядаем з імі за стол і смакуем стравы, прыгатаваныя з цеплынёй і клопатам.

Толькі цяпер я ўсведамляю, як гэта было непрыемна, калі я ў дзяцінстве адмаўлялася есці тое, што прыгатавала мама. А ворагам нумар адзін для мяне былі фаршыраваныя перцы і галубцы. Глядзець на іх не магла.

Але сёння, калі я прыязджаю да маці і яна ставіць перад намі талерку з фаршыраванымі перцамі, мяне складана ад іх адцягнуць. Пакаштуйце і вы!

На 4 порцыі:

  • 8 сярэдніх перцаў;
  • 400 гр. фаршу свініна-курыца;
  • 0,5 шклянкі рысу;
  • 1 цыбуліна;
  • 1 морквіна;
  • некалькі галінак пятрушкі;
  • 2 ст. л. алею;
  • 50 гр. таматнай пасты
  • 1 шклянка смятаны;
  • соль;
  • перац.

Перцы мыем і акуратна зразаем верх, прыбіраем насенне. Перцы варым у кіпні хвілін 7, дастаём і абліваем халоднай вадой.

Рыс трэба зварыць да паўгатоўнасці (прыкладна 8 хвілін) у салёнай вадзе. Цыбулю здрабняем, моркву тром на тарцы. Пятрушку дробна сячом.

На патэльні разаграваем алей, смажым цыбулю і моркву.

Змешваем фарш, рыс, моркву і цыбулю, дадаем соль і перац. Добра перамешваем. Напаўняем перцы начынкай і укладваем іх у каструлю дзірачкай уверх. Змешваем таматную пасту са смятанай і шклянкай цёплай вады, солім, заліваем сумессю перцы. Накрываем накрыўкай і тушым на маленькім агні хвілін 40. Падаём са смятанай.

Смачна есці!

Можаце паспрабаваць зрабіць і посны варыянт начынкі. Для гэтага мяса замяняем прыгатаваным булгурам, рыс не дадаём. Або робім начынку з рысу, морквы і кмену.

Каментары45

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю3

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан7

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

У Варшаве іншаземцы стаялі начамі ў чарзе, каб зарэгістраваць аўтамабіль. Беларус спазніўся на адзін дзень і страціў грошы3

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?13

УСУ знішчылі ракетамі ATACMS РЛС «Небо-М»6

«Гэта як другое дзіця». Былая мадэль пераехала ў Іран, а пасля вярнулася ў Беларусь з шакаладным бізнэсам2

Адроджаную прэмію «За свабоду думкі» атрымаў вядомы музычны гурт13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю3

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →