Беларускія памежнікі гатовыя да наплыву паломнікаў, якія жадаюць убачыць у Літве Папу Рымскага
Беларускія памежнікі гатовыя да наплыву паломнікаў, якія жадаюць убачыць Папу Рымскага Францішка падчас яго візіту ў Літву. Пра гэта БелТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.
Візіт Папы Рымскага ў краіны Балтыі будзе працягвацца з 22 па 25 верасня. У гэты час ён наведае Вільню і Каўнас у Літве, Рыгу і Аглону ў Латвіі і Талін у Эстоніі. У Літву пантыфік прыедзе на выходных, 22-23 верасня.
Антон Бычкоўскі адзначыў, што пасажырапаток на мяжы ў суботу і нядзелю павялічваецца заўсёды. Ён можа яшчэ больш узрасці ў сувязі з тым, што беларускія каталікі захочуць узяць удзел у мерапрыемствах з Папам Рымскім у Вільні і Коўне.
«Мы да гэтага гатовыя. Пры неабходнасці колькасць нарадаў у пунктах пропуску будзе павялічана. Што тычыцца груп, якія ідуць аўтобусамі, то іх будуць афармляць на асобным канале», — праінфармаваў афіцыйны прадстаўнік ДПК.
На пачатак жніўня ў арганізаваныя групы запісаліся каля 1,5 тысячы чалавек.
Каментары