Грамадства178178

Івана Шылу звольнілі з Белсата за жарт з прэзідэнта Польшчы ў фэйсбуку

Іван Шыла два гады працаваў на тэлеканале «Белсат» СММшчыкам. Адказваў за кантэнт у сацыяльных сетках.

Іван Шыла. Фота з facebook.com.

19 верасня на сваёй уласнай старонцы ў фэйсбуку Шыла змясціў здымак прэс-службы прэзідэнта ЗША. На ім Дональд Трамп і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас падпісання дэкларацыі аб умацаванні стратэгічнага партнёрства між краінамі. На здымку Трамп сядзіць уразвалачку ў крэсле, а Дуда стоячы ставіць свой подпіс.

«Злева — прэзідэнт Польшчы», — напісаў Шыла. Ніякіх ацэнак першапачаткова гэтаму здымку зроблена не было. У выніку ў каментары да Івана прыйшло кіраўніцтва тэлеканала «Белсат».

Намесніца дырэктара «Белсата» Беата Красіцкая напісала: «Ты маеш разуменне, дзе ты працуеш? Ці не да канца?» «Я магу посціць афіцыйнае фота з сустрэчы польскага палітыка і амерыканскага прэзідэнта. Калі не, то я, магчыма, нечага не разумею пра свабоду СМІ», — адказаў Іван.

«Цэнзура? Тады едзь у Беларусь і цешся там свабодай слова», — адрэагавала Красіцкая.

«Цэнзура… Бла-бла-бла… Зрабіў глупства — трэба пабалбатаць пра цэнзуру… У цябе праблема з разуменнем не толькі таго, што такое лаяльнасць да працадаўцы, але і лаяльнасць да калег і ўсіх гэтых людзей, якія вялізнымі намаганнямі спрабуюць дапамагаць тваёй краіне і тваім суайчыннікам. A ў прыватнасці і да мяне. І ты павінен пра гэта сур'ёзна падумаць. Дамова пра вайсковую супрацу з ЗША мае велізарнае значэнне для бяспекі Польшчы, і гэта адна з нешматлікіх тэмаў, якія не з’яўляюцца глебай для жартаў супрацоўнікаў «Белсата». Зразумеў?» — адрэагавала дырэктарка тэлеканала Агнешка Рамашэўская.

На наступны дзень Івана без папярэджання выдалілі з рэдакцыйных чатаў, а таксама пазбавілі права адміністраваць суполкі тэлеканала ў сацыяльных сетках.

Толькі праз нейкі час ён даведаўся пра сваё звальненне з тэлеканала. Прыйшоў ліст за подпісам намесніка дырэктара «Белсата» Аляксея Дзікавіцкага: «Дырэкцыяй нашага тэлеканала прынятае рашэнне аб тваім звальненні. Падстава — неадпаведныя паводзіны ў дачыненні да калегаў і ўсёй фірмы».

«У кожнага СМІ ёсць свая рэдакцыйная палітыка. У «Белсата» яна такая: «Нельга супрацоўнікам упісвацца ў крамлёўскі прапагандысцкі наратыў, у прыватнасці, накіраваны супраць Польшчы, нават калі яны лічаць гэта вельмі смешным». Не разумею, што тут для каго дзіўнага? І што сyмнеўнaга», — напісала Рамашэўская.

Варта адзначыць, што маці Агнешкі Рамашэўскай — дарадца прэзідэнта Анджэя Дуды.

Сам Іван Шыла гэтак каментуе звальненне: «Мяне звольнілі за публічны канфлікт з кіраўніцтвам. За гэта звальняюць паўсюль. Не я яго ініцыяваў, але я адказваў кіраўніцтву канала. Не прайшло 19 гадзінаў з моманту публікацыі, як мяне звольнілі. Так, я лічу гэта цэнзурай», — кажа Шыла.

«Мая рэакцыя нармальная, я на моры, у Францыі, у мяне адпачынак, іду на прабежку, — кажа Шыла. — У мяне ёсць бізнэс [клінінгавая кампанія «Чысты кіт»] і прыйшоў час на ім засяродзіцца. Каб спакойна пісаць у фэйсбуку пра тое, дзе знаходзяцца прэзідэнты Польшчы і Беларусі».

Каментары178

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка8

Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску2

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі24

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber14

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

«Некаторыя віцябляне паводзілі сябе вельмі годна». Сведкі пажару ў гандлёвым цэнтры падзяліліся ўражаннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →