Арыштаваны ў польскім Міністэрстве эканомікі расійскі шпіён збіраў звесткі па «Паўночным патоку-2»
Экс-супрацоўнік Міністэрства эканомікі Польшчы, арыштаваны па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з ваеннай разведкай Расіі, перадаваў расійскім спецслужбам інфармацыю аб планах польскага ўрада па газаправодзе «Паўночны паток-2» і пра важныя для Польшчы інвестыцыйныя праекты. Пра гэта піша WNP.
У рамках шпіёнскай дзейнасці абвінавачваны перадаваў інфармацыю, якой валодаў дзякуючы сваёй працы ў адным з дэпартаментаў Міністэрства эканомікі. Пасля арганізацыйных зменаў працаваў у Міністэрстве энергіі.
Як паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын на аснове матэрыялаў Агенцтва ўнутранай бяспекі, Марэк В. ў сваіх чынавенскіх абавязках працаваў над стратэгічнымі для польскай энергетычнай інфраструктуры праектамі і атрыманнем фінансавання ЕС на патрэбы дыверсіфікацыі паставак газу з Расеі.
Па паведамленнях СМІ, затрыманы падтрымліваў кантакт з двума афіцэрамі расійскай разведкі, якія працавалі пад прыкрыццём пасольства ў Варшаве. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Каментары