Грамадства1717

«Дактары прызналі бездапаможнасць і ампутавалі мне нагу». Як жыць, калі ты на 1/4 — кібержанчына

Вікторыя Змітровіч называе сябе на 1/4 кібержанчынай: яе левую нагу з 12 год замяняе пратэз. Ёй падабаецца, як гучыць гэтае метафарычнае азначэнне. Сёння яна ўся сама сабе падабаецца, але перш, чым гэтая ўнутраная перамога здарылася, патрэбна было прайсці праз 8 год псіхатэрапіі і шэраг фізічных выпрабаванняў.

Па нашай просьбе Вікторыя падзялілася сваёй гісторыяй жыцця да ампутацыі і пасля яе.

Вікторыя Змітровіч.

— Я з Гомеля, у Мінск пераехала 6 гадоў таму. Калі маці была цяжарная мной, пасля аднаго з УГД дактары сказалі, што плод размешчаны няправільна і прапанавалі зрабіць аборт. Але маці адмовілася. Я нарадзілася з цэлым «букетам» паталогій левай нагі. Адзін час спыненне развіцця косткі нагі тлумачылі тым, што яе абвіла пупавіна. Іншыя спецыялісты казалі, што прычына ў генетычных зменах. Але сутнасць была аднолькавай: у мяне хоць і было дзве нагі, але левая — без вялікагалёначнай косткі. Ужо ў паўгода ў цэнтры траўматалогіі і артапедыі мне зрабілі першую аперацыю, каб неяк выратаваць сітуацыю. Пасля яшчэ разоў 8 ставілі апарат Ілізарава — выцягвалі нагу, як маглі, засоўваючы туды спіцы, гіпсавалі і рабілі выцяжку.

Каб вазіць мяне малую па бальніцах, маці прыйшлося сысці з працы. Бацька ў гэты час заставаўся дома адзін, даглядаў старэйшага брата. Праз гэта ў сям’і былі пэўныя фінансавыя і эмацыйныя складанасці, але бацькі мяне заўсёды падтрымлівалі. Тата прывозіў у бальніцу падарункі, напрыклад. За ўсё гэта я яму і маці вельмі ўдзячная.

Нейкі час я хадзіла ў школу з тутарам — гэта такі бот, частку якога запаўняла мая нага, а пустое месца — іншы матэрыял. Нага ў гэтым скураным матэрыяле вельмі моцна пацела, калена не згіналася. Адзіны плюс быў у тым, што магла крыху бегаць і стаяць на лыжах.

Калі мне было 12, дактары прызналі сваю бездапаможнасць: далейшае расцягванне нагі магло прывесці да разрыву звязак і сухажылляў. Было вырашана яе ампутаваць, і ў 1997-м мне паставілі першы пратэз. Як цяпер памятаю — вытворчасці маскоўскага завода «Энергія».

Бывае, едзеш у транспарце ў пратэзе, і нехта наступіць на нагу. Боль я, канечне, не адчуваю, але нага можа нечакана выскачыць з пратэза.

Ужо ў шостым класе я ведала, кім буду, калі вырасту — псіхолагам. Спецыяльнасць, мне здаецца, сама выбрала мяне. Памятаю, калі ляжала ў бальніцы, то спецыяльна скардзілася персаналу, што дрэнна сплю, каб яны мяне накіравалі да псіхолагаў. А калі ўжо прыходзіла да іх, убірала ў сябе нюансы іх працы, распытвала пра нюансы рамяства. У выніку я скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «псіхалогія», а пазней атрымала і кваліфікацыю медыцынскага псіхолага. Працавала спачатку ў Гомельскім цэнтры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі ў аддзяленні дзіцячай гематалогіі, пасля ў рэабілітацыйным цэнтры ў аддзяленні псіханеўралогіі, таксама з дзеткамі.

Мае бацькі, здаецца, не верылі ў тое, што я змагу мець шчаслівую сям’ю. Было нават крыху крыўдна, калі яны казалі: «Ты, галоўнае, неяк нам унука нарадзі, нам яго аддасі, а там далей можаш працягваць працаваць». Я выйшла замуж у 28 год і, калі нараджала, нават для акушэрак была старой парадзіхай.

З будучым мужам я пазнаёмілася на псіхатэрапеўтычным летніку на Віцебшчыне. Ён раскладаў агонь, а я варыла кашу. Жылі ў палатках. Праўда, сустракацца пачалі толькі праз чатыры гады, калі я пераехала ў Мінск.

Калі мы яшчэ не былі распісаныя, я амаль прыперла яго да сценкі і вельмі сур’ёзна спытала: «Як табе тое, што з табой будзе жанчына без нагі? Калі хочаш мяне пашкадаваць, не варыянт». Тады ён сказаў тое, што падтрымлівае мяне і сёння. Ён прамовіў: «Ты ў мяне проста жанчына з дадатковай функцыяй, пра якую трэба клапаціцца. Ёсць шмат жанчын, у якіх няма мазгоў, яны цялесна ўкамплектаваныя, але жыць з імі немагчыма. Хай у мяне лепш будзе каханая, якую я буду насіць на руках і паралельна мець на ўвазе, што ёй неабходны дадатковы догляд, чым тая, з якой мы не будзем знаходзіць агульную мову».

Сёння ў нас двое цудоўных дзяцей. Самой нараджаць мне не дазволілі — рабілі кесарава, але іншых супрацьпаказанняў ад дактароў не было. Праўда, пратэз, з якім я хадзіла падчас цяжарнасці, быў небяспечным. Справа ў тым, што тыя пратэзы, якія мне можа дапамагчы набыць дзяржава, каштуюць каля трох тысяч даляраў і яны няякасныя. Таму я хадзіла са старым, 10-гадовай даўніны, але дарагім і нямецкім, пакуль ён зусім не стаў трашчаць «па швах». Калена ў ім не згіналася, ён мог у любы момант зламацца, але я неяк вынасіла на ім абодвух дзяцей. Пасля ж пры дапамозе людзей на «МаеСэнс» мы назбіралі 14 тысяч даляраў на новы пратэз.

У мяне трэцяя група інваліднасці. Штомесяц за гэта я атрымліваю 180 рублёў пенсіі. З дадатковых ільгот — тое, што падчас прыватызацыі кватэры 40% ад сумы нам кампенсавала дзяржава. Пратэз я здымаю, калі іду мыцца і спаць. На аголеную нагу яго надзяваць складана, таму ў такія моманты мяне да ложка даносіць муж або я перасоўваюся сама, з дапамогай кіёчкаў.

Каб прыняць сябе цалкам, я 8 год хадзіла да псіхатэрапеўтаў. Мне здавалася, што ў мяне ўсё добра, але я хавала праблемы пад пластом наігранага аптымізму: баялася хадзіць у басейн, выязджаць на мора, напрыклад. Думала, што на мяне ўсе глядзяць, бо ў мяне няма нагі, а не таму, што я цудоўная жанчына з такім самым мужчынам і дзецьмі.

Апошні раз, калі наведвала басейн, асэнсавала, што людзі не смяюцца з мяне, ім проста цікава, яны вывучаюць мяне — і гэта нармальна. Хаця ў той жа Польшчы на мінакоў з іншасцю звяртаюць менш увагі. Думаю, гэта таму, што на вуліцах там кожны дзень бачаць больш людзей з інваліднасцю. А дзеці з малых год выхоўваюцца з разуменнем таго, што ёсць розныя дзядзі і цёці.

У маёй дачкі, напрыклад, ёсць лялька, у якой паламалася левая нага. Я ёй кажу: «Маргарыта, давай выкінем паламаную ляльку». А яна адказвае: «Гэта ж маці, як яе выкінуць?». Для яе нават паламаная лялька — абсалютна нармальная, і калі мае дзеці бачаць людзей на калясках, то таксама рэагуюць спакойна.

Людзі з асаблівасцямі, часцей за ўсё, баяцца свайго цела, думаюць, што трэба быць, як усе, маскіруюць сваю непадобнасць пад адзеннем, хаваюць усімі магчымымі спосабамі. Але мне здаецца, каб адчуваць сябе гарманічна, трэба знайсці ў гэтым сябе, прыняць усё гэта як сваю разынку. Я хачу ладзіць кансультацыі кліентаў з іншасцю, але яны нават тут баяцца адкрыцца. Памятаю, да мяне прыйшла на кансультацыю дзяўчына, у якой адна нага была карацейшая за іншую, а перажыванні ў яе былі такія самыя, як і ў мяне.

Сёння мне не сорамна хадзіць у кароткай спадніцы па горадзе. Праўда, ёсць адно «але». Трубка сённяшняга пратэза не задавальняе мяне ў эстэтычным плане.

Таму я планую сабраць грошы на спецыяльную накладку, якую друкуюць на 3д-прынтары: яна паўтарае форму нагі і можа быць любога колеру, з малюнкам. Гэта ўпрыгожвае пратэз і выглядае як нешта з будучыні, вельмі крута.

Любовь к телу начинается не тогда, когда оно будет на 5 килограмм меньше, и не через 100 тренировок. Любовь к своему телу начинается прямо сейчас – с принятия. Пока вы не можете принять себя в таком виде, каком вы есть сейчас, со всеми телесными своими “несовершенствами” и “недостатками”, вы никогда не придете в состояние полной любви к себе. Нам часто думается, что мы не можем любить себя только сейчас. Ведь как можно полюбить свое несовершенное тело? Нам кажется, что если мы вот сейчас встанем и заявим всему миру, что любим и принимаем свое тело таким, как оно выглядит сегодня – значит сдаться, признать свою беспомощность (и нам это стыдно и некомфортно сделать). Но фактически именно это и стоит сделать. Искренне принять себя сегодняшнего, какими мы есть в данный момент, с тем телом, которое есть – единственный ключ, открывающий дверь любви к себе, счастью и миру души. Одна из методик, которая часто предлагается для обретения принятия своего тела – это повторять много-много раз утверждение: Я принимаю себя, я искренне, безусловно и полностью принимаю свое тело. И эта методика в какой-то мере работает. Однако гораздо более эффективным, быстрым и глубинным методом работы по принятию своего тела является психологическая работа – именно в процессе терапии медленно, но верно устраняются глубинные причины не любви к своему телу. _______________ Фото @lena_moskaliova для проекта #принятьсебя #amputeemodel #amputeelife #по_дороге_к_мечте_zmitrovich #ottobock #amp #ampgirls #zm_amp

Публикация от Психолог Zmitrovich Viktoryia (@vzmitrovich)

Я люблю плаваць: здымаю пратэз і рухаюся ў вадзе. Наведваю трэнажорную залу. У верасні збіраюся ўдзельнічаць у паўмарафоне: пераадолець 5,5 кіламетра ў групе людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Я ўжо эксперыментавала каля свайго дома і зразумела, што змагу нават хутчэй, чым там патрабуецца. Праўда, у будучыні мне б хацелася зрабіць гэта не пешшу, а як усе — для гэтага трэба набыць спецыяльны бегавы пратэз, але гэта справа часу. Яшчэ было б няблага навучыцца катацца на ровары — гэта для мяне зона бліжэйшага развіцця.

Каментары17

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны2

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Пастаўкі расійскага газу ў Прыднястроўе адновяцца ў хуткім часе. У якасці гуманітарнай дапамогі4

У Мінпрацы назвалі топ-7 зменаў у бальнічным, якія дзейнічаюць з пачатку года

Гвалт і прымус да БДСМ. Ніла Геймана абвінавацілі ў сэксуальных злачынствах3

У Расіі выказалі меркаванне, чаму рэгулярна гараць беларускія аўтобусы3

«Камусьці тут трэба даць тры аплявухі». Фіца выказаўся пра падлетка, які не паціснуў руку прэзідэнту Славакіі16

Арына Сабаленка абвясціла пра хуткае завяршэнне кар'еры і стварэнне сям’і22

ЦВК палохае штрафам за фатаграфаванне выбарчага бюлетэня6

Мабільным аператарам забаранілі цішком падключаць платныя паслугі1

Махляры ад імя мытні «прадаюць» праз Instagram канфіскат1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны2

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →