Каля 20 кавуноў вырасціла на прысядзібным участку пенсіянерка з Гродзенскага раёна ФОТЫ
Рамуальду Гаўрыцкую пераканалі пасадзіць кавун дзеці і ўнукі. Расаду высаджвалі пад плёнку. Зараз кавуны даспяваюць пад адкрытым небам. Спякотнае лета спрыяла паспяванню. Вага некаторых кавуноў перавышае 5 кілаграм.
Каментары