Незвычайнае ДТЗ адбылося ў Асіповіцкім раёне, на 18-м кіламетры аўтадарогі Асіповічы — Дараганава. 22-гадовая расіянка з горада Мыцішчы, якая ехала ў якасці пасажыркі на матацыкле «Мінск ММВЗ». У нейкі момант яна неспадзявана засунула левую нагу ў кола, у выніку чаго з пераломам пятачнай косткі і скразной ранай ступні яе шпіталізавалі, паведамляе sb.by.
Паводле прадстаўніка УУС Магілёўскага аблвыканкама Яўгена Жылінскага, хлопец, які сядзеў за рулём матацыкла, з месца аварыі ўцёк:
Гэта 22-гадовы жыхар аграгарадка Дараганава, у якога, як аказалася, няма пасведчання кіроўцы адпаведнай катэгорыі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Каментары