23 жніўня мужчына да смерці збіў мінчука на адным са сталічных рынкаў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
У бальніцу хуткай дапамогі з тэрыторыі рынку на вуліцы Ціміразева з траўмамі даставілі 37-гадовага жыхара сталіцы. У выніку ён памёр.
Праваахоўнікі высветлілі, што мінчук на рынку звярнуўся да незнаёмага з просьбай узяць сапсаваныя кавуны, якія той прыбіраў. У час размовы паміж імі здарыўся канфлікт, мужчына пабіў мінчука.
Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што гэта быў раней судзімы беспрацоўны 39-гадовы жыхар Радашковіч. Мужчыну затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Каментары