Раніцай 28 жніўня на адным са скрыжаванняў у Брэсце адбылося ДТЗ з веласіпедысткай. Здарэнне зафіксавала камера відэаназірання, паведамляе «Віртуальны Брэст».
Веласіпедыстка пачала рух на зялёнае святло, якое ўжо мігала, і працягнула рух на чырвоны сігнал, а пры наяўнасці раздзяляльнага астраўка бяспекі гэта не дапускаецца. Больш за тое, забаронена пачынаць перасякаць праезную частку на зялёны сігнал святлафора, калі ён пачынае мігаць.
Жанчыне ўдалося раз'ехацца з двума легкавікамі, а вось з мікрааўтобусам яна сутыкнулася. Веласіпедыстцы спатрэбілася дапамога дактароў.
Каментары