Уладальнік пітона, якога адлавілі на тэрыторыі дзіцячага садка ў Мінску, аштрафаваны на 490 рублёў, паведамляе Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Мужчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ўмоў утрымання і за тое, што экзатычная змяя не была зарэгістраваная гаспадаром. Агульная сума штрафу склала 20 базавых велічынь (490 рублёў).
Пітона злавілі ў Мінску 15 жніўня на тэрыторыі дзіцячага садка па вуліцы Убарэвіча і змясцілі на часовае ўтрыманне ў Мінскі заапарк. 16 жніўня прадстаўнікі заапарка перадалі рэптылію грамадзяніну, які заявіў на яе права. Калі гаспадар змяі пацвердзіў, што жывёла належыць яму, супраць яго распачалі адміністрацыйную справу.
Каментары