Здароўе44

«У мяне алергія на працу». Доктар — пра вельмі дзіўныя віды алергіі

Выразы, якія мы часам гаворым на эмоцыях: «У мяне на цябе алергія!», «Не магу больш працаваць, у мяне ўжо алергія на ўсё гэта!» часцяком далёка не выдумка, а суровая праўда жыцця, за якой стаяць насмарк, кан’юктывіт, крапіўніца.

Мы пагутарылі з доктарам-алерголагам Таццянай Літвінавай медыцынскага цэнтра «Ладэ» на прадмет «і такое бывае».

Уявіце сабе, што ў вас алергія на грошы.

Вы плачаце ў краме не таму, што вам шкада іх на нейкую абноўку, а таму, што ў вас сапраўдная алергія на грошы.

«Дакладней сказаць, на друкарскую фарбу. Есць такое паняцце, як кантактна-алергічны дэрматыт. У людзей, якія працуюць з грашыма, лічаць іх штодзень, можа ўзнікнуць такая рэакцыя. У маёй практыцы быў выпадак, калі даводзілася выдаваць даведку работніцы банка, што яна сапраўды не можа займаць пасаду, звязаную з пералікам грошай».

Гаворка ідзе пра так званую «прафесійную» алергію, якая ўзнікае праз доўгі кантакт з раздражняльнікам. Звычайна, калі чалавек мяняе працу, такая алергія адступае.

Топ-5 прафесій, прадстаўнікі якіх сутыкаюцца з найбольш рэдкімі відамі алергіі:

— банкаўскія работнікі,

— ветэрынары (тлумачыць тут асабліва нічога не трэба, зразумела, што алергія на поўсць жывёл не такая і рэдкасць),

— цырульнікі (валасы чалавека таксама могуць быць алергенам),

— бібліятэкары і архівісты (існуе алергія на бібліятэчны пыл),

— медыцынскія работнікі (у іх можа быць алергія на прэпараты, якіх у паліклініках, асабліва ў працэдурных кабінетах, вялікае мноства, на розныя дэзынфекцыйныя сродкі, а таксама на латэкс).

А як вам алергія на хлопца ці дзяўчыну?

«Мяне ад цябе ванітуе», — пачуць такое прызнанне ад каханага ці каханай не пажадаеш нікому. Але сапраўды ў медыцынскай літаратуры апісаныя выпадкі, калі ў чалавека з’яўлялася алергія на іншага чалавека.

«Тут трэба ўдакладніць. Не ў прамым сэнсе на чалавека, а на нейкія біялагічныя выдзяленні. Алергія на пацалункі ў маёй практыцы не сустракалася, а вось на інтымную блізкасць, на жаль, была».

Таццяна Літвінава робіць рэмарку: «На шчасце, падобнае здараецца надзвычай рэдка. І хаця фармакалагічная прамысловасць не стаіць на месцы, з’яўляюцца супрацьалергенныя прэпараты, якія можна ўжываць доўгі час, але гэта не выйсце. Пастаянны дыскамфорт рана ці позна вымусіць сказаць «бывай» прычыне алергіі».

Дарэчы, здараецца яшчэ і не такое — існуе алергія на мабільны тэлефон.

Хаця насамрэч не зусім так. 1% людзей у свеце пакутуюць на алергію на нікель. «Нікелевы дэрматыт» атрымаў распаўсюджанне не так даўно, калі ў наша жыццё ўвайшлі тэлефоны, айпады ды іншыя гаджэты, у складзе якіх утрымліваецца нікель.

«Я б не баялася такога віду алергіі. Усё ж яна сустракаецца не так часта, як алергія на той жа латэкс. Хірургічныя пальчаткі, соскі-пустышкі, прэзерватывы, матрацы, спартыўны інвентар — усё гэта можа справакаваць алергію. А вось хвалі, радыёхвалі ці wi-fi — яны наогул уплываюць на наваколле і правакуюць больш частае ўзнікненне алергічных захворванняў, чым гэта было раней».

Хаця калі вам нехта кажа, што не будзе есці шакаладку або апельсін, якімі вы прапануеце пачаставацца, бо ў чалавека на гэта алергія, то ён, хутчэй за ўсё, хлусіць.

Шакалад, клубніцы або цытрусавыя — тыя прадукты, якія радзей за іншыя выклікаюць алергію. А вось харчовую непераноснасць — так. З прадуктаў часцей за ўсё алергію могуць выклікаць збожжавыя, малако, яйкі, арэхі.

Прычым харчовую алергію вылечыць нельга. Давядзецца змірыцца з тым, што ў рацыёне ніколі не будзе арэшкаў.

А вось алергію бытавую, пылковую і нават эпідэрмальную (то бок на поўсць жывёл), вылечыць можна.

«Гэты метад лячэння мае назву алергенспецыфічнай імунатэрапіі. Калі тлумачыць простай мовай, то чалавеку паступова ўводзіцца мікрадоза алергену і паступова павялічваецца да прымальнай для чалавека. Пасля на працягу 3—5 гадоў уводзіцца гэтая прымальная доза, якая прывучае арганізм правільна рэагаваць на алерген. Паспяховасць такога метаду лячэння каля 80%».

Дарэчы, калі вы празмерны «чысцік», будзе гатовыя, што ваш арганізм будзе больш схільны да алергіі. 

«Чым чысцей мы жывём, тым часцей узнікаюць алергічныя рэакцыі. Прасцей кажучы, вашаму арганізму, калі ўсё вакол стэрыльна, няма чым заняцца. Ён не змагаецца з бактэрыямі ці паразітамі, а «выдумляе» сабе алергію. Таму не спяшайцеся ізаляваць сябе ці сваё дзіця ад пылу. Не трэба кіпяціць усё навокал або рабіць прыборку па некалькі разоў на дзень. Ды і з жывёламі імуннай сістэме дзіцяці кантактаваць толькі на карысць. Галоўнае — мера». 

Лета — сезон вельмі распаўсюджаных алергій

Сезонную летнюю алергію медыкі падзяляюць на пяць відаў: алергія на кветкавы пылок, на кампаненты паветра, якія актывізуюцца пад уздзеяннем сонечных прамянёў, на ўкусы розных насякомых, на грыбок цвілі і кляшчоў.

Летам, у сувязі з тым, што сонца становіцца больш агрэсіўным, а вільготнасць паветра павялічваецца, людзям, схільным да алергіі, трэба быць асабліва пільнымі.

У летні перыяд алергія можа ўзнікнуць нават на паветра. Адным з найвялікшых раздражняльнікаў з'яўляецца азон, які ўтвараецца пры апраменьванні жорсткім ультрафіялетавым выпраменьваннем летняга сонца. Менавіта ў зацішнае сонечнае надвор'е, калі адбываецца навала азонавых хмар, і можа ўзнікнуць алергія, нават з астматычным ускладненнем.

Алергія на ўкусы насякомых таксама ўзнікае пераважна летам. Асабліва будзьце ўважлівыя, калі вас укусіць пчала, чмель або шэршань.

Летам, калі тэмпература паветра і вільготнасць падвышаюцца, для ўзнікнення грыбка цвілі, размнажэння кляшчоў і іншых павукападобных ствараюцца самыя спрыяльныя ўмовы. Адпаведна, і для ўзнікнення алергіі на гэтыя раздражняльнікі.

Парада, як пазбегнуць праблем, вельмі простая: паклапаціцеся аб прафілактыцы. Напрыклад, радзей бывайце на сонцы, часцей прымайце душ і не карыстайцеся парфумай з моцнымі пахамі. А таксама не ігнаруйце парады свайго доктара.

Каментары4

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

«Гродна Азот» пастаўляў свае ўгнаенні ва Украіну як нібыта туркменскія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Галоўнае
Усе навіны →