Грамадства77

Паўла Севярынца аштрафавалі больш як на тысячу рублёў за «Астравецкі шлях»

Палітыка судзілі ў Савецкім раённым судзе Менску. Паўла Севярынца абвінавацілі ў парушэньні дазволенага парадку правядзеньня Чарнобыльскага шэсьця і закліках да акцый пратэсту супроць будаўніцтва Астравецкай АЭС, піша «Радыё Свабода».

На судзе Павал Севярынец абверг зьвесткі міліцыі з пратаколу, паводле якога 26 красавіка з прамовай ён выступаў каля кінатэатру «Кастрычнік», дзе зьбіраліся ўдзельнікі Чарнобыльскага шляху, а не каля капліцы ўжо пасьля шэсьця. «Там мітынг быў дазволены», — настойваў Павал Севярынец.

Што тычыцца заклікаў да грамадзянаў удзельнічаць у «Астравецкім шляху» — меркаваных штомесячных акцыях пратэсту супроць будоўлі Астравецкай АЭС — то Севярынец прызнаў, што інфармаваў людзей пра акцыі пратэсту, бо лічыць будоўлю АЭС у Астравецкім раёне злачынствам.

Судзіла Паўла Севярынца судзьдзя Савецкага райсуду Вера Галаўкова, якой Павал Севярынец заяўляў адвод, але выніку не дамогся. Таксама судзьдзя Галаўкова адмовілася весьці працэс па-беларуску. Яна аштрафавала палітыка на 45 базавых велічыняў — 1102 рублі 50 капеек.

Чарнобыльскі шлях адбыўся ў Менску 26 красавіка. Шэсьце і мітынг былі дазволеныя сталічнымі ўладамі.

Каментары7

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі6

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой13

Уласніца салона прыгажосці адмовілася запісвацца ў міліцэйскім «пакаяльным» відэа. А цяпер расказала, як гэта было39

Паўстагоддзя таму ў Амерыцы знайшлі цела невядомага мужчыны. Толькі цяпер паліцыя змагла высветліць яго імя1

На Камароўцы заўважылі чарговую незвычайную гародніну

Добраахвотнік Грот: Твая краіна ў акупацыі, што ты робіш, каб яе вызваліць?77

«Настальгія па няздзейсненай будучыні». Беларускі гурт Molchat Doma выпусціў новы альбом1

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка1

Пара з Ліды, каб ашчадзіць на адпачынку ў адной з самых багатых краін свету, прывезла з сабой «ролтаны» і кашы11

УСУ ўпершыню ўжылі супраць расійскай арміі лётаючы аўтамат Калашнікава4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі6

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →