Конкурс сэлфі88

Вядомая пара фатографаў тлумачыць, як зрабіць сэлфі лепш: «Не бойцеся быць смешнымі!»

Мы папрасілі даць парады дуэт Лейдзік + Канаплёў, якія ўваходзяць у склад журы конкурсу «Нашай Нівы» і Samsung Galaxy A8|A8+ «Навучы бабулю рабіць сэлфі!».

Тры месяцы дзядулі і бабулі з розных куткоў краіны дасылалі нам у рэдакцыю свае прэм’ерныя сэлфі. Яны рабілі здымкі інтуітыўна, шчыра — і гэта цудоўна! Зараз ідуць апошнія гадзіны народнага галасавання за пераможцу, які атрымае ў падарунак адразу два смартфоны — Samsung Galaxy A8 і Samsung Galaxy A8+ — і для сябе, і для ўнука.

Прагаласаваць

А пакуль — разбіраем з фатографамі канцэпцыю яркага, прыгожага, запамінальнага сэлфі.

Юля Лейдзік і Жэня Канаплёў вось ужо некалькі год з’яўляюцца амбасадорамі брэнда Samsung.

Святло — усяму галава

Найлепшыя фотаздымкі атрымліваюцца ці на вуліцы, ці дома перад акном. Калі сонца ўжо не вельмі яркае і святло акуратна абрамляе твар. А калі перад вамі яшчэ стаіць стол, то будзе зусім добра — ён заменіць адбівальнік, падсвеціць цені. Святло залье твар і зробіць яго свяжэй.

«Мая маці, калі ўпершыню сфатаграфавалася каля акна, была прыемна здзіўленая: аказваецца, яна ў сябе вельмі прыгожая і маладая. Цяпер кожны дзень дасылае новыя здымкі з лецішча», — расказвае Жэня.

Калі надвор’е дрэннае і ў доме цёмна, можна выкарыстоўваць таршэры. Трэба стаць у цэнтры крыніцы святла, зрабіць некалькі крокаў назад, выцягнуць руку і сфатаграфавацца. Пры добрым ракурсе таршэр дасць эфект студыйнасці: з прамаляванымі скуламі і іншымі дэталямі на твары. Калі зрабіць такі фотаздымак чорна-белым, будзе ўвогуле бомба.

Дадатковыя настройкі камеры

Тэлефонная камера была створаная найперш для таго, каб не думаць пра налады і фатаграфаваць хутка, амаль імгненна. Усім ужо надакучылі штучная колеркарэкцыя, спробы паджаўціць кадр ці зрабіць эфект палароіда. Сёння, на нашу думку, у трэндзе максімальна натуральныя рэчы.

Калі нечага не хапае, можна хіба што кантраснасці дадаць. Ці, калі ў вас сучасны смартфон, скарыстацца функцыяй HDR: яна дазваляе прамаляваць больш інфармацыі ў кадры.

Ручны рэжым з самастойным выстаўленнем дыяфрагмы, вытрымкі, ISO вельмі ратуе кадры, якія робяцца ў вечаровы час.

Апрацоўка фота

Адна з самых папулярных праграм для апрацоўкі здымкаў з багатым наборам фільтраў — VSCO. Часам мы карыстаемся яшчэ A Color Story. Калі з кадра трэба прыбраць нейкі лішні прадмет, прыходзяць на дапамогу закладкі ў дадатках для працы з фота Adobe. Але самы любімы фотарэдактар — гэта Afterlight. Асабліва ён ратуе, калі ў сторыз хочацца загрузіць не абрэзаны кадр. Дадаеш у праграме паспарту — і заліваеш фотаздымак у першапачатковым выглядзе.

Што стала дурным тонам у сэлфі?

Юля: «Калі дзяўчаты робяць для здымкаў аднолькавыя твары: сціскаюць вусны качкай, прыжмурваюць вочы і фатаграфуюцца аднолькава лялечна. Але, можа, якраз дзякуючы такім дзяўчатам, цяпер у моду ўваходзіць індывідуальнасць. Людзі ўсё часцей здымаюць сябе з усімі сваімі разынкамі, нічога не хаваючы і не строячы з сябе.

І яшчэ нам не вельмі зразумела, калі людзі дзеля сэлфі рызыкуюць жыццём. Я вельмі злуюся праз гэта, бо яны зусім не цэняць сваё жыццё».

Галоўнае правіла — адсутнасць правіл

Унутры кожнага чалавека ёсць зерне творчасці. Галоўнае — навучыцца бачыць цікавае навокал, знаходзіць вартыя сюжэты.

Замыленаму воку вельмі дапамагаюць вандроўкі: калі зноў вяртаешся дадому, ты ўжо па-іншаму рэагуеш на звыклыя рэчы і прадметы. Тыпу: «Ваў, а я гэта раней і не заўважаў!»

Жэня: «Але калі ўважліва глядзець па баках заўсёды, то сюжэты знойдуцца самі. Юля на днях ішла і ўбачыла звычайны плюшч. Стала ля яго і сама сябе сфатаграфавала. Атрымалася афігенна!»

З сэлфі асабліва ў творчасці не разгонішся, бо асноўную частку кадра займае твар. Таму проста абірайце незвычайны фон, пераапранайцеся і не бойцеся быць смешнымі. Добры фотаздымак з комплексамі не атрымаецца.

Каментары8

Лукашэнку не адпускае. Пасля прэс-службы і сам ён выказаўся пра адмову Дуды фатаграфавацца з ім на саміце ў Баку13

Лукашэнку не адпускае. Пасля прэс-службы і сам ён выказаўся пра адмову Дуды фатаграфавацца з ім на саміце ў Баку

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму закрылі праект «Ноч з Чалым»10

Сякеры ад МТЗ, якія загадаў палепшыць Лукашэнка, паступілі ў продаж. Вось колькі яны каштуюць10

Лукашэнка адпомсціў Дуду за адмову фатаграфавацца6

Затрыманы беларус, падазраваны ў спробе падпалу ў Гданьску па замове замежнай выведкі

Бацька Марыі Калеснікавай расказаў, як была арганізавана сустрэча з дачкой5

У Беларусі заблакавалі Livejournal1

Прыпыніла працу найбуйнейшая на Берасцейшчыне школа замежных моў, яе офіс апячаталі1

Дзім Дзімыч уступіў у «Белую Русь»2

«Ён заляцеў проста ў яе акно». Гісторыя 14-гадовай Марыі з Кіева, якую забіў расійскі дрон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку не адпускае. Пасля прэс-службы і сам ён выказаўся пра адмову Дуды фатаграфавацца з ім на саміце ў Баку13

Лукашэнку не адпускае. Пасля прэс-службы і сам ён выказаўся пра адмову Дуды фатаграфавацца з ім на саміце ў Баку

Галоўнае
Усе навіны →