Камітэт па ўзброеных сілах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прадставіў праект закона «Бюджэт ЗША на 2019 год на патрэбы нацыянальнай абароны», які прадугледжвае прадастаўленне Украіне дапамогі ў сферы бяспекі на $250 мільёнаў. Пра гэта паведамляе пасольства Украіны ў ЗША на старонцы ў Facebook.
Сума, якую прапануецца выдаткаваць, на $100 мільёнаў больш, чым камітэт прапаноўваў выдаткаваць сёлета. Пры гэтым $50 мільёнаў з названай сумы прапануецца накіраваць выключна для прадастаўлення смяротнай зброі абароннага характару.
Каментары