Андрэй Мезін пакінуў трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі, піша БелТА.
Ён не стаў каментаваць прычыны, якія заахвоцілі яго прыняць такое рашэнне падчас чэмпіянату свету, але адзначыў, што шчыра жадае нацыянальнай камандзе поспехаў.
Нагадаем, раней пасаду галоўнага трэнера беларускай зборнай пакінуў паўночнаамерыканскі спецыяліст Дэйв Льюіс. Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Даніі прызначаны настаўнік гродзенскага «Нёмана» Сяргей Пушкоў.
Каментары