Меркаванні1212

Як у краінах пост-СССР улада мяняецца на выбарах — статыстыка

Трохі сумных лічбаў.

Сённяшняе выбранне Нікола Пашыняна на пасаду прэм'ер-міністра Арменіі стала толькі 17-м за амаль 27 гадоў пасля распаду СССР выпадкам на «класічнай» постсавецкай прасторы (12 былых савецкіх рэспублік без краін Балтыі), калі ўлада ў краіне памянялася не шляхам яе транзіту ў межах адной уладнай каманды, а перайшла ў рукі палітыка(ў), дагэтуль апазіцыйнага(ых) дзеючай уладзе. Да гэтага такое 4 разы адбылося ва Украіне (1994, 2005, 2010 і 2014), па 3 - у Грузіі (1992, 2003 і 2013) і Малдове (1996, 2001 і 2009), па 2 - у Азербайджане (1992 і 1993) і Кыргызстане (2005 і 2010), па 1 - у Беларусі (1994) і Таджыкістане (1992).

Што цікава - са згаданых 17 разоў толькі ў шасці выпадках (па два разы - у Малдове (1996 і 2001) і Украіне (1994 і 2010), па аднаму - у Беларусі (1994) і Грузіі (2013)) пераход улады да апазіцыянераў стаў вынікам не дзяржаўнага перавароту ці народных пратэстаў, а адбыўся шляхам простага падліку галасоў на праведзеных у адпаведнасці з усімі канстытуцыйнымі працэдурамі «ардынарных» выбарах.

Прытым палітычныя сілы, якія самі прыйшлі да ўлады такім шляхам, пасля такі давялося ад яе адхіляць інакшым чынам у трох выпадках з шасці. Што, на маю думку, выразна сведчыць і пра ўзровень палітычнай ды прававой культуры на гэтай прасторы, і пра развітасць на ёй палітычных інстытутаў. Пакуль што няма ніводнай «класічнай» постсавецкай краіны, дзе сістэма рэгулярнай (і прытым рэальнай, а не бутафорскай) змены ўлады ў адпаведнасці з Канстытуцыяй працавала б як гадзіннік, без збояў. Усюды час ад часу даводзіцца гэты гадзіннік падкручваць уручную (калі, натуральна, яго ўвогуле свядома не спынілі).

Каментары12

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА1

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі17

У Расіі выявілі патаемны вайсковы бюджэт на $250 мільярдаў

Генсак НАТА прыстрашыў еўрапейцаў перспектывамі вывучэння рускай мовы ці эвакуацыі ў Новую Зеландыю18

УСУ нанеслі ўдар па абаронным хімпрадпрыемстве ў Бранскай вобласці1

Мінздароўя дазволіла дзецям хварэць 5 дзён без даведкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА1

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →