Улада8888

Мітрапаліт Павел: Беларуская праваслаўная царква — гэта малая частка Рускай праваслаўнай царквы

У пятніцу, 20 красавіка, у храме Усіх святых адбыўся фестываль «Час дабра», арганізаваны БРСМ — там яны сабралі сваіх актывістаў, якія адзначыліся валанцёрствам пры аднаўленні рэлігійных святынь. 

Прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх беларускіх канфесій: ад праваслаўных быў мітрапаліт Павел, які адказаў на шэраг пытанняў «Нашай Нівы». 

Найперш мы пацікавіліся, навошта мітрапаліт Павел заклікае правесці ў Мінску сінод РПЦ, хоць Беларуская праваслаўная царква мае свой.

Чытайце таксама. У піку візіту Папы ў Вільню мітрапаліт Павел збіраецца прывезці патрыярха Кірыла ў Мінск

«Так, у нас ёсць сінод БПЦ, — пачаў Павел, — але ёсць і свяшчэнны сінод РПЦ. Мы — адзіная святая Руская праваслаўная царква. Беларуская праваслаўная царква — гэта малая частка Рускай праваслаўнай царквы. Таму мы заўсёды рады бачыць нашага першасвятара. У Беларусі такой падзеі яшчэ не было, калісьці трэба пачынаць. І правядзенне сінода — гэта падвядзенне шматвекавых работ святой Рускай праваслаўнай царквы на тэрыторыі Беларусі. Дабраслаўленне патрыярха будзе знакавым. Ведаеце, калі дзеці прыязджаюць да бацькоў, яны заўсёды дзеляцца сваімі ўражаннямі, і для нас свяцейшы патрыярх Кірыл — гэта наш бацька. Мы падзелімся сваімі дасягненнямі». 

Далей мітрапаліт расказаў пра сітуацыю з беларускім грамадзянствам — яго Павел дагэтуль не атрымаў, хаця, паводле закону, мусіць яго мець. Тут мітрапаліт апелюе да юрыдычнай супярэчнасці. 

«Усё ідзе ў мяне па законе. Што датычыць права пражывання, то ў мяне тут усё аформлена. Я тут дома. Але час, за які робіцца грамадзянства, яшчэ не прайшоў», — сказаў ён. 

Таксама мы нагадалі мітрапаліту падзеі сакавіка: тады ён казаў, што БПЦ не будзе праводзіць мерапрыемстваў, прысвечаных стагоддзю БНР, але ўрэшце на свяце ля Опернага выступіў пратаіерэй Сяргей Лепін, які прачытаў прамову і скончыў яе словамі «Жыве Беларусь!». Дык што паўплывала на змену пазіцыі? 

«Мы не можам нешта забараніць ці дазволіць — Лепін выступіў сам ад сябе, — сказаў мітрапаліт Павел. — Любы можа выступаць, у нас царква свабодная. Абвяшчэнне БНР як гістарычны факт я прызнаю, але бывае іншае — царкву сёння спрабуюць уцягнуць у палітыку, а яны павінна быць па-за палітыкай. Калі я стану на нейкую пазіцыю, то гэта адверне ад царквы людзей іншых перакананняў».

«А што тады вы думаеце пра палітычны акурат скандал з заявамі патрыярха Кірыла ў Балгарыі?» — спыталі мы. 

Чытайце таксама. Віцэ-прэм'ер Балгарыі: І патрыярх Кірыл, гэты агент КГБ «Міхайлаў», мае нахабства вучыць нас «ісціне»?

«Не ведаю, не чуў. А адкуль я ведаю?» — сказаў мітрапаліт.

Скончылася размова развагамі пра аўтакефалію — пачалі з Украіны, дзе, меркавана, урэшце ў праваслаўных з'явіцца аўтакефалія. 

Чытайце таксама. Парашэнка: Канстанцінопаль дасць аўтакефалію Украінскай праваслаўнай царкве

«Ва Украіне жыве, дзейнічае і існуе праваслаўная царква, кананічная царква. Што там адбыліся расколы — гэта бяда, — сказаў мітрапаліт Павел. — Я за тое, каб усе, хто адкалоўся, вярнуліся ва ўлонне царквы. Там ёсць кананічная царква, якую ўзначальвае мітрапаліт Ануфрый. Што датычыць Беларусі, то нам і так някепска. Ад дабра дабра не шукаюць. Я неяк гаварыў з адным карэспандэнтам нямецкім, і ён у мяне таксама спытаў: «Чаму вы не просіце аўтакефаліі?». Я ў яго спытаў, якога ён веравызнання. Ён каталік. І я кажу, а вы папрасіце ў Папы Рымскага для Германіі аўтакефаліі! Тут кананічная тэрыторыя Патрыярха». 

Мы заўважылі, што той жа Полацк хрысціўся, калі яшчэ пра Маскву не чулі.

«Мала ці што там было ці не было, цяпер гэта кананічная тэрыторыя Рускай царквы. Я з вамі буду гаварыць на гэтую тэму без мікрафона», — скончыў мітрапаліт. 

Каментары88

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома33

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль не без задавальнення назірае за бітвай гадзюкі і жабы ў Сірыі8

У Малдове аб'яўляюць надзвычайнае становішча ў энергетыцы1

Міністэрства адукацыі запатрабавала экстранна правесці мерапрыемства да юбілею «Саюзнай дзяржавы»6

Макс Корж анансаваў канцэрт у Варшаве на 9 жніўня3

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост5

Як сірыйскія паўстанцы сталі дзейснай арміяй і як яны паставілі на паток выраб дронаў7

Манашку ў Італіі арыштавалі за сувязь з мафіяй. Якія функцыі яна выконвала?1

Колерам 2025 года стане Mocha Mousse2

«Трэба купляць латарэйны білет». Стваральнік кампаніі Flo падзяліўся сакрэтам поспеху2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома33

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →