Амерыканскі кінарэжысёр усталяваў рэкорд па агульных зборах сваіх фільмаў у пракаце пасля выхаду стужкі «Першаму гульцу прыгатавацца», прэм'ера якой адбылася ў сакавіку гэтага года. Самымі касавымі фільмамі Спілберга з'яўляюцца «Іншапланецянін», «Парк Юрскага перыяду» і «Індыяна Джонс і каралеўства крыштальнага чэрапа», паведамляе The Independent.

У рэйтынгу рэжысёраў з самымі прыбытковымі фільмамі ў пракаце Спілберг абганяе рэжысёра Уладара кольцаў Пітара Джэксана на 3 мільярды долараў. Адзначым, агульныя зборы фільмаў Джэксана ў пракаце складаюць 6,5 мільярда даляраў.

«Залатая» дзясятка рэжысёраў-рэкардсменаў па касавых зборах выглядае наступным чынам:

  1. Сцівен Спілберг — $10.009 млрд
  2. Пітар Джексан — $6.520 млрд
  3. Майкл Бэй — $6.414 млрд
  4. Джэймс Кэмеран — $6.138 млрд
  5. Дэвід Ейтс — $5.346 млрд
  6. Крыстафер Нолан — $4.749 млрд
  7. Робетр Земекіс — $4.243 млрд
  8. Цім Бертан — $4.075 млрд
  9. Крыс Каламбус — $4.060 млрд
  10. Рыдлі Скот — $3.923 млрд
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0