У наступным годзе ў Беларусі могуць упершыню абвесціць вясновыя «канікулы для дарослых» на цэлы тыдзень?
У наступным годзе праваслаўны Вялікдзень будзе адзначацца 28 красавіка. Гэта азначае, што Радаўніца (аўторак) выпадае на 7 мая.
Радаўніца ў Беларусі — выходны дзень, і панядзелак перад ім таксама робяць выходным, за яго адпрацоўваць у адну з суботаў.
Але ў наступным годзе ў дадатак да ўсяго 9 мая прыходзіцца на чацвер. У сваю чаргу, калі выходны выпадае на чацвер, то пятніца за ім звычайна робіцца выходнай, а яе адпрацоўваюць у адну з суботаў: наступную ці папярэднюю.
Вынікае, што ў 2019 годзе ў выпадку пераносаў выходнымі могуць быць 5-7 мая (нядзеля-аўторак) і 9-12 мая (чацвер—нядзеля). На тыдні застанецца толькі адзін працоўны дзень — серада, 8 мая. У такім разе тэарэтычна магчыма перанесці і яго, каб цэлы тыдзень былі б выходнымі.
Рашэнне пра перанос працоўных дзён у наступным годзе традыцыйна прымае Савет міністраў. Звычайна гэта адбываецца ў лістападзе.
Каментары