У падмаскоўным Валакаламску, дзе каля 50 дзяцей звярнуліся па меддапамогу пасля выкіду газу на мясцовай звалцы адходаў, мясцовыя жыхары напалі на кіраўніка раёна Яўгена Гаўрылава.
Як паведамляе Сноб, Гаўрылаў прыехаў да цэнтральнай бальніцы, дзе сталі збірацца раз'юшаныя мясцовыя жыхары, з губернатарам Падмаскоўя Андрэем Вараб'ёвым.
Яны паспрабавалі супакоіць грамадзян традыцыйнымі абяцаннямі. Абстаноўка распалілася, людзі кідалі ў чыноўнікаў снежкамі і выкрыквалі абразы ў іх адрас. Па паведамленнях журналістаў, кіраўніка раёна ўдарылі па галаве.
«Яму адарвалі капюшон і затапталі ў гразі», — распавёў адзін з відавочцаў.
У падмаскоўным Валакаламску 50 дзяцей звярнуліся ў бальніцу са скаргамі на сып, млоснасць і галавакружэнне пасля таго, як на мясцовым смеццевым палігоне здарылася некалькі выкідаў серавадароду.
Каментары