Гісторык Мікола Волкаў, які пабачыў фоты з кансервацыі замка, пакінуў у сваім фэйсбуку ўхвальны водгук.
Крэва-2018, вельмі прыстойны ўзровень часовай кансервацыі помніка! Працы выконваліся напрыканцы мінулага года. Я пабываў там літаральна за пару тыдняў да іх пачатку. Можаце пабачыць на фотаздымках, як хутка развальваліся ўнутраныя памяшканні ў падвале Княскай вежы. Менавіта там быў забіты Кейстут, адтуль уцёк Вітаўт. А ў 1385 годзе ў Крэва і, найверагодней, у той самай Княскай вежы была падпісана лёсавызначальная Крэўская унія.
Агледзеў і зрабіў фотаздымкі сучаснага стану Алег Дзярновіч.
Каментары