Чыноўнікі і літаратура на адкрыцці міжнароднага кніжнага кірмаша ў БелЭкспа ФОТЫ
360 удзельнікаў з 32 краін бяруць удзел у XXV Міжнароднай кніжнай выставе. Выстава-кірмаш пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка ў БелЭкспа.
Ганаровы госць сёлета — Сербія. Дзяржаўны сакратар Міністэрства культуры і інфармацыі Сербіі Аляксандр Гаёвіч зазначыў, што для яго краіны вялікі гонар прымаць удзел у выставе. Сваю прамову чыноўнік падсумаваў выразам: «Жыве Сербія, жыве Беларусь!».
Таксама на адкрыцці выступілі і ганарова перарэзалі чырвоную стужку міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Грыгорый Рапота, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў і кіраўнік праўладнага Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец.
Каментары