Мінадукацыі аб пачатковых класах у гімназіях: Калі іх няма, адкрываць будуць пры неабходнасці
Пасля таго, як іспыты ў 5 класы гімназій адмянілі, у Мінадукацыі паведамілі: першакласнікі вучыцца пойдуць паводле прапіскі. І адразу папярэдзілі: у гімназіях, дзе няма малодшай школы, пачатковую школу адкрыюць. У краіне такіх навучальных устаноў аказалася 28. У Мінску з іх — чатыры. Гэта гімназіі №13, 27, 41, 42.
На днях у міністэрстве ўдакладнілі: адкрываць у гэтых 28 гімназіях I-IV класы буду толькі пры неабходнасці.
— У адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі гімназія — гэта ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, якое функцыянуе ў складзе V - XI класаў, — тлумачаць Tut.by у ведамстве. — Для рэалізацыі адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ў гімназіі могуць адчыняцца I-IV класы.
Вырашаць уводзіць у гэтых 28-мі гімназіях пачатковую школу ці не, будуць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады.
Акрамя таго, будзе вырашана, які дом у мікрараёне тэрытарыяльна да якой школы ці гімназіі адносяцца. Пры гэтым у міністэрстве нагадваюць: з I па IХ клас праграмы ў гімназіях і школах аднолькавыя.
— Кантрольныя лічбы прыёму для школ і гімназій будуць вызначацца зыходзячы з колькасці дзяцей, якія жывуць у мікрараёне.
Каментары