Акцыя ў 2016 годзе, фота Сяргея Гудзіліна

Акцыя ў 2016 годзе, фота Сяргея Гудзіліна

Аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя абвяшчэння БНР падаў у Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне акцыі 25 сакавіка. Пра гэта TUT.BY распавёў намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч.

Першапачаткова ў апазіцыі было створана два аргкамітэты па правядзенні гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР з рознымі сцэнарамі. Але паўтары тыдні таму апазіцыя змагла дамовіцца аб адзіным сцэнары святкавання. Згодна з ім, акцыя пачнецца 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа, затым будзе шэсце па праспекце Незалежнасці, а скончыцца акцыя канцэртам на плошчы Свабоды.

У заяўцы арганізатары таксама назвалі крыніцай фінансавання мерапрыемства асабістыя сродкі заяўнікаў. І што выкарыстанне транспартных сродкаў, піратэхнічных вырабаў або адкрытага агню падчас мерапрыемства не прадугледжана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0