Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, адказваючы ў Белым доме на пытанні журналістаў, заявіў, што гатовы даць паказанні спецкамітэту на чале з Робертам Мюлерам, які ўжо больш за год расследуе сувязі амерыканскага лідара і яго адміністрацыі з Расіяй і меркаванае ўмяшанне Масквы ў ход прэзідэнцкіх выбараў 2016 года, паведамляе CNN.

«На самой справе, я з нецярпеннем чакаю гэтага, - адказаў кіраўнік дзяржавы на пытанне, ці збіраецца ён размаўляць са спецпрокурором. - Гісторыя заключаецца ў наступным: ніякай змовы ўвогуле не было. Няма перашкод, і я з нецярпеннем гэтага чакаю».

Трамп дадаў, што даў бы паказанні па «расійскай справе» пад прысягай. Сама размова, паводле яго слоў, можа адбыцца праз два-тры тыдні. Прэзідэнт дадаў, што перад дачай паказанняў ён зараз параіцца са сваімі адвакатамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0