Тэмпература на ўсходзе Злучаных Штатаў апусцілася да мінус 12 градусаў, што ў Нацыянальнай метэаралагічнай службе палічылі «жахлівым холадам». З-за халадоў замёрз Ніягарскі вадаспад.
Паніжэнне тэмпературы прывяло да частковага замярзання Ніягарскага вадаспаду, які знаходзіцца ў амерыканскім штаце Нью-Ёрк і канадскім Антарыа.
Headed out for New Years Eve? It will be bitterly cold across most of the eastern and central US. Here is a look at the expected conditions. If you are planning outside activities, please dress warmly in layers. pic.twitter.com/1lz6BmDoYj
«Холад, які прабірае да касцей, змудрыўся часткова замарозіць гіганцкі Ніягарскі вадаспад, ператварыўшы атракцыён у змёрзлы, бліскучы рай», — піша CNN.
Мінулы раз Ніягарскі вадаспад амаль цалкам замерз ў 2014 годзе.
Каментары