Музыка44

Добрыя песні на Новы год і Каляды

Да Новага года засталося меней чым суткі. Каталікі і пратэстанты адсвяткавалі Раство 25 снежня, праваслаўная грамада Беларусі будзе яго адзначаць 7 студзеня. «Наша Ніва» сабрала вядомыя калядныя (у заходнім свеце галоўнае свята — Раство) і навагоднія песні. Правядзіце святы пад іх.

Класічны хіт гурту ABBA

Папулярная брытанская песня (з 16 ст.!)

Амаль што навагодні хіт ад Эда Шырана. Месяц таму выклаў на юцюб, а ўжо 412 мільёнаў праглядаў.

Напісаную ў 1850-х Jingle Bells хто толькі не спяваў! Паслухаем джазавы варыянт Элы Фіцджэральд.

А гэта яе беларускі варыянт:

Яшчэ адна калядная песня — Let it snow, напісаная ў 1945 г. у спякотны ліпеньскі дзень. Трывала асацыюецца з Фрэнкам Сінатрам, хоць упершыню яе выканаў Вон Манро. Вось толькі снегу ў бліжэйшыя дні не будзе.

Сапраўдны шэдэўр колькі гадоў таму стварыў Зміцер Вайцюшкевіч. Словы напісаў Уладзімір Някляеў. Гэта зачароўвае:

Над Крэвам сцямнела
I першая зорка ўзышла
Зусiм маладая.
I свецiць няўмела.
Пакуль ты шукала,
Пакуль ты мяне не знайшла
Над Крэвам сцямнела.
Рачулка знямела
Пад лёдам, суцiшыўшы бег.
Завея саспела.
Прыйшлi снегапады.
Пакуль ты на ганку
Змятала з валёначак снег,
Насталi Каляды.

Прыпеў:

На Каляды, на Каляды
Снегапады, снегапады.
Не праехаць, не прайсцi
— Падымайся i ляцi.
Як сняжынка, як сняжынка
Ад сцяжынкi да сцяжынкi,
Ад ялiнкi да ялiнкi
У мае абдымкi.
Званы зазвiнелi.
Хрыстос усміхнуўся з нябёс
Калядная зорка
То гасла, то ззяла.
Ты рады пытала,
Што гэтакi выпаў нам лёс.
Якi выпаў лёс — не казала.

Пуэрта-Рыка — гэта не толькі «Дэспасіта» Луіса Фонсі і Дэдзі Янкі. У 1970 г. Хасэ Фелісіяна напісаў Feliz Navidad, што стаў хітом не толькі ў краінах Лацінскай Амерыкі, але і ў ЗША і Канадзе.

Яшчэ адна з самых папулярных у свеце песняў — гэта White Christmas, напісаная ў 1942 г. вялікім амерыканскім кампазітарам, між іншым, ураджэнцам беларускага Талачына Ірвінгам Берлінам. Яна была ўпершыню праспяваная Бінгам Кросбі. Песню потым выконвалі і Фрэнк Сінатра, і Элвіс Прэслі, і Нэт «Кінг» Коўл, і Дзін Марцін. У дадзеным выпадку аддамо перавагу класічнаму выкананню Бінга Кросбі.

Украінская народная песня Щедрик, апрацаваная Мікалаем Леантовічам, у заходнім свеце стала хітом Carol of the Bells

А вось яна па-ўкраінску ў выкананні Ціны Караль і дзіцячага хору.

Для настальгіі: «Каляда» ад «Песняроў».

А гэта «Балада пра святога Мікалая» Віктара Шалкевіча.

І нарэшце сапраўдны «Цуд на Каляды» ў выкананні Аляксандра Памідорава з праекта «Святы вечар»

Каментары4

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →