У Індыі знайшлі нібыта дыназаўра, які яшчэ нават не паспеў раскласціся ВІДЭА
Шкілет падобнай на дыназаўра істоты, на касцях якой яшчэ захавалася плоць, выявілі ў індыйскім горадзе Джаспур, піша The Mirror.
Труп жывёлы знайшоў электрык, які выконваў працы на закінутай падстанцыі. Істоту адправілі на экспертызу, якая, сярод іншага, павінна ўсталяваць і яе ўзрост.
Па словах экспертаў, хоць жывёла і нагадвае маленькага двухногага дыназаўра з падатрада тэрапод, такі від вымер каля 65 мільёнаў гадоў таму.
«Дыназаўры, якія не ўмелі лётаць, вымерлі каля 65 мільёнаў гадоў таму, але знойдзеная істота сапраўды нагадвае кагосьці з тэраподаў — падатрада дыназаўраў, у які ўваходзілі двухногія драпежнікі, — сказаў доктар палеанталагічных навук з Дэльфійскага ўніверсітэта Ааран Кумар. — Але шкілет дыназаўра не мог быць знойдзены ў такім добрым стане, не скамянелым праз мільёны гадоў».
Спецыяліст дадаў, што навукоўцам таксама трэба будзе высветліць, як шкілет апынуўся на мясцовай электрападстанцыі.
Каментары