Па меншай меры восем чалавек загінулі і 44 параненыя ў выніку нападу на пратэстанцкую царкву ў горадзе Квета на поўдні Пакістана, паведамляюць інфармагенцтвы.
Пацверджана, што атакавалі царкву два смяротнікі. Аднаго з іх удалося застрэліць пры ўваходзе ў храм. Другі змог прарвацца ўсярэдзіну і падарваць замацаваную на целе выбуховую прыладу.
Паведамляецца, што пры сабе ў баевікоў таксама мелася аўтаматычная зброя. Усяго ў гэты дзень у царкве маглі знаходзіцца 300-400 вернікаў.
Усе пацярпелыя, сярод якіх ёсць жанчыны і дзеці, дастаўлены ў бальніцы. Вядзецца следства.
Ніводная з дзеючых на тэрыторыі Пакістана экстрэмісцкіх груповак пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за выбух.
Каментары