Грамадства2626

Папа Францішак назваў фэйкі цяжкім грахом 

Папа рымскі Францішак заклікаў журналістаў асьвятляць навіны спакойна, дакладна і поўна, раскрытыкаваўшы распаўсюджваньне недакладнай інфармацыі і імкненьне СМІ да сэнсацыйнасьці.

Як паведамляе радыё «Свабода» са спасылкай на радыё Ватыкана, пантыфік сказаў пра гэта 16 сьнежня на сустрэчы з італьянскімі журналістамі.

«Няма патрэбы ўпадаць у «камунікацыйныя грахі»: дэзінфармацыю, аднабаковае асьвятленьне падзеі, якое зьмяшчае прыкметы сэнсацыйнасьці, або паклёп, выцягваньне старых, даўно мінулых рэчаў. Гэта вельмі цяжкія грахі, якія наносяць шкоду сэрцу журналіста і іншым людзям», — сказаў папа Францішак.

Пантыфік дадаў, што місія журналістаў — дакладнае інфармаваньне, прадстаўленьне людзям фактаў, максымальна набліжаных да рэальнасьці.

Францішак падкрэсьліў, што ў цяперашні час, калі пануе імкненьне да хуткай падачы інфармацыі і сэнсацый, якім не хапае дакладнасьці і паўнаты, востра адчуваецца патрэба ў надзейнай інфармацыі, з праверанымі дадзенымі і навінамі, мэта якіх не забаўляць або ўражваць, а стварыць у чытачоў крытычны падыход, які дазволіць ім задаваць правільныя пытаньні і рабіць абгрунтаваныя высновы.

Нядаўна адзін зь вядучых слоўнікаў ангельскай мовы — Collins English Dictionary назваў выказваньне fake news (ілжывая навіна) словазлучэньнем года. За апошні год словазлучэньне fake news рэзка набыло папулярнасьць. Частата яго выкарыстаньня вырасла больш чым у тры разы.

Каментары26

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць