Як паведаміла Радыё Свабода галоўная лекарка Менскага гарадскога цэнтру гігіены і санэпідэміялогіі Нэлі Гіндзюк у прыватнай размове, ліст Мінаховы здароўя, што ўскладаў на настаўнікаў арганізаваць у школах збор аналізаў кала, адкліканы.
Спецыялістка пагадзілася, што «ў лісце былі некарэктныя фармулёўкі», і паабяцала даслаць афіцыйны адказ. Але толькі праз прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Прэс-сакратарка міністэрства, у сваю чаргу, была лаканічная: «Ліст адклікалі».
Тры дні таму мінскі педагог Яўген Лівянт апублікаваў у сваім фэйсбук-акаўнце два дакументы, якія пацвярджаюць, што на класных кіраўнікоў мінскіх школ ўскладзены абавязак па зборы «біяматэрыялу» для прафілактыкі гельмінтозу.
«Я цалкам дапускаю, што гэты маніторынг вельмі важны, але чаму ў школах, чаму класныя кіраўнікі?» — экспрэсіўна выказаўся тады настаўнік.
Каментары